назапа́сіцца
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
назапа́шуся |
назапа́сімся |
| 2-я ас. |
назапа́сішся |
назапа́сіцеся |
| 3-я ас. |
назапа́сіцца |
назапа́сяцца |
| Прошлы час |
| м. |
назапа́сіўся |
назапа́сіліся |
| ж. |
назапа́сілася |
| н. |
назапа́сілася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
назапа́сься |
назапа́сьцеся |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
назапа́сіўшыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
назапа́сіцца сов. запасти́сь, напасти́сь; поднакопи́ться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
назапа́сіцца, ‑пашуся, ‑пасішся, ‑пасіцца; зак.
Запасціся чым‑н. у вялікай колькасці. Назапасіцца дрывамі. □ Не хапала зброі, і партызаны вырашылі напасці на нямецкі гарнізон, каб назапасіцца гранатамі, патронамі. Бураўкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
поднакопи́ться назапа́сіцца, сабра́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
накапі́цца, ‑копіцца; зак.
Паступова сабрацца, павялічыцца ў якой‑н. колькасці; назапасіцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напасти́сьI сов., разг. назапа́сіцца; см. напаса́ться.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
назапа́швацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да назапасіцца.
2. Зал. да назапашваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нагото́виться назапа́сіцца;
на всех не нагото́вишься на ўсіх не назапа́сішся;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Наспароміць ’нарыхтаваць у запас’ (Нас.), наспароміцца ’назапасіцца, настарацца’ (Нас., Растарг.). Гл. спароміць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наспара́цца ’набрацца, назапасіцца’ (віл., Жыв. сл.). Калі гэта не апіска (гл. настарицца), то хутчэй за ўсё да спор ’прыбытак, нарашчэнне’, параўн. наспарыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)