назапа́сіцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. назапа́шуся назапа́сімся
2-я ас. назапа́сішся назапа́сіцеся
3-я ас. назапа́сіцца назапа́сяцца
Прошлы час
м. назапа́сіўся назапа́сіліся
ж. назапа́сілася
н. назапа́сілася
Загадны лад
2-я ас. назапа́сься назапа́сьцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час назапа́сіўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

назапа́сіцца сов. запасти́сь, напасти́сь; поднакопи́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

назапа́сіцца, ‑пашуся, ‑пасішся, ‑пасіцца; зак.

Запасціся чым‑н. у вялікай колькасці. Назапасіцца дрывамі. □ Не хапала зброі, і партызаны вырашылі напасці на нямецкі гарнізон, каб назапасіцца гранатамі, патронамі. Бураўкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поднакопи́ться назапа́сіцца, сабра́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

накапі́цца, ‑копіцца; зак.

Паступова сабрацца, павялічыцца ў якой‑н. колькасці; назапасіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напасти́сь​I сов., разг. назапа́сіцца; см. напаса́ться.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

назапа́швацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да назапасіцца.

2. Зал. да назапашваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагото́виться назапа́сіцца;

на всех не нагото́вишься на ўсіх не назапа́сішся;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Наспароміць ’нарыхтаваць у запас’ (Нас.), наспароміцца ’назапасіцца, настарацца’ (Нас., Растарг.). Гл. спароміць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наспара́цца ’набрацца, назапасіцца’ (віл., Жыв. сл.). Калі гэта не апіска (гл. настарицца), то хутчэй за ўсё да спор ’прыбытак, нарашчэнне’, параўн. наспарыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)