нае́знік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які добра ездзіць вярхом; спецыяліст па верхавой яздзе.

Цыркавы н.

|| ж. нае́зніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. нае́зніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нае́знік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. нае́знік нае́знікі
Р. нае́зніка нае́знікаў
Д. нае́зніку нае́знікам
В. нае́зніка нае́знікаў
Т. нае́знікам нае́знікамі
М. нае́зніку нае́зніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нае́знік м., спорт., зоол. нае́здник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нае́знік, ‑а, м.

1. Чалавек, які добра ездзіць вярхом; яздок. Жаўнер быў выдатны наезнік, і конь пад ім быў лёгкі і быстры. Колас.

2. Тое, што і жакей. Пад адабральны гул трыбун наезнікі прадэманстравалі сваё майстэрства ў пераадоленні бар’ераў. «Звязда». // Цыркавы артыст, які выступае на кані.

3. Спецыяліст, які займаецца на конных заводах.

4. Дробнае насякомае атрада перапончатакрылых, якія адкладваюць яечкі ў цела вусеняў іншых насякомых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

джыгі́т, -а, М -гіце, мн. -ы, -аў, м.

Умелы спрытны наезнік.

|| прым. джыгі́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нае́зніца, ‑ы, ж.

Жан. да наезнік (у 1–3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нае́здник

1. (ездок) яздо́к, род. ездака́ м.; (всадник) ко́ннік, -ка м.;

2. (тренер лошади) спец. нае́знік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)