Та́ўрыць ’чэзнуць, чарнець, сохнуць ад скрухі ці працяглай хваробы, марнець, сохнуць’: таврить надъ грошами (Нас.), таўры́ць ’чэзнуць, сохнуць ад скрухі’ (Бяльк. і Некр.). Няясна; відаць, звязана з ча́ўраць ’чахнуць’ (гл.), параўн. твэ́рыць/чвэ́рыць (гл.); адносна магчымага t < č у балтыйскіх мовах гл. Смачынскі, 696.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Се́рнік 1 ‘запалка’ (ТСБМ; Гарэц., Байк. і Некр., Сцяшк.), се́рнікі ‘запалкі’ (ТС, ПСл, Сл. ПЗБ), се́ркі ‘тс’ (Касп.), сернічо́к ‘запалка’ (Нас.), се́рніцы ‘запалкі’ (Сл. ПЗБ), сярні́чка ‘запалка’ (Бяльк.), сірня́кі ‘тс’ (Бяльк.), се́рчыкі ‘тс’ (Сл. ПЗБ). Да се́рны, серка, сера (гл.) з розным суфіксальным афармленнем.
Сернік 2 (серпикъ): “серникъ, или чернинькая, надъ деревьями и по полямъ летающая птичка” (Меер Крыч.). Няясна, магчыма, се́ўка, сі́ўка ‘Charadrius pluvialis L.’ (Ласт.), параўн. укр. си́вка ‘Charadrius morinellus L.’, тады да серы ‘шэры’ (гл.), параўн. укр. сірий кінь ‘тс’ (ЕСУМ, 5, 256).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́дта ’вельмі’ (Бяльк., Сл. ПЗБ), на́дто ’тс’ (Сцяшк. Сл.; ТС), на́тта, на́тто ’тс’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. надто ’акрамя таго’ (XVI ст.), ст.-рус. надъ ’тс’, укр. надто ’занадта; звыш таго’, рус. надто ’надзвычай’, ’верагодна, відаць’, польск. nadto ’надзвычай, занадта’, ’акрамя таго’, ст.-польск. nadto ’звыш’, славін. nout‑to ’акрамя таго’, чэш. nadto ’звыш таго, да таго ж, у дадатак’, ст.-чэш. ’звыш таго, акрамя таго’. Празрыстае сінтагматычнае спалучэнне прыназоўніка *nad і займенніка *to (ESSJ SG, 2, 436), які выступае ў форме наз.-він. скл. (Карскі 2-3, 72, 92); Шуба разглядае беларускія формы з пункту погляду сучаснай мовы як невытворныя, страціўшыя суадносіны з адпаведнай прыназоўнікава-іменнай канструкцыяй (Шуба, Прыслоўе, 148).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)