надлама́цца, -ламлю́ся, -ло́мішся, -ло́міцца; -лама́ўся, -ма́лася; -ламі́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Атрымаць трэшчыну, не пераламацца зусім.

Сук надламаўся.

2. перан. Страціць фізічныя або душэўныя сілы; аслабець.

Здароўе надламалася.

3. перан. Стаць іншым, змяніцца.

У іх узаемаадносінах нешта надламалася.

|| незак. надло́мвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надлама́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. надламлю́ся надло́мімся
2-я ас. надло́мішся надло́міцеся
3-я ас. надло́міцца надло́мяцца
Прошлы час
м. надлама́ўся надлама́ліся
ж. надлама́лася
н. надлама́лася
Загадны лад
2-я ас. надламі́ся надламі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час надлама́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

надлама́цца сов., прям., перен. надломи́ться;

сук -ма́ўся — сук надломи́лся;

здаро́ўе ~ма́лася — здоро́вье надломи́лось

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надлама́цца, ‑ламлюся, ‑ломішся, ‑ломіцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Атрымаць трэшчыну, не пераламацца зусім. Тоўсты сук надламаўся і цяпер, гайдаючыся, боўтаўся ў вадзе. Караткевіч.

2. перан. Страціць фізічныя або душэўныя сілы, аслабець. Здароўе надламалася. Душа надламалася.

3. перан. Стаць іншым, змяніцца. Алег убачыў, што ў яго ўзаемаадносінах з бацькам недзе нешта надламалася. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надломи́ться надлама́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надло́млівацца несов., возвр., страд. надла́мываться; см. надлама́цца, надло́мліваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надло́мвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да надламацца.

2. Зал. да надломваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надло́млівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да надламацца.

2. Зал. да надломліваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трусна́ты, трусна́тый ‘цвёрды’ (кам., Жыв. НС). Няясна; магчыма, у значэнні ‘не гібкі’ ўтворана ад тру́снуцьнадламацца, хруснуць’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прылама́цца, ‑ломіцца; зак.

1. Атрымаць трэшчыну, надламацца. Пяро прыламалася.

2. перан. Разм. Прывучыцца да чаго‑н. Пакуль прыламаўся да кельнерскіх функцый — не раз апарваўся, носячы па дзве талеркі з гарачым супам... Таўлай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)