на́дзіцца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. на́джуся на́дзімся
2-я ас. на́дзішся на́дзіцеся
3-я ас. на́дзіцца на́дзяцца
Прошлы час
м. на́дзіўся на́дзіліся
ж. на́дзілася
н. на́дзілася
Дзеепрыслоўе
цяп. час на́дзячыся

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

На́дзіць ’вабіць, прыцягваць надзеяй’ (Нас.), ’прыманьваць, прынаджваць’ (Сцяшк.), надзіцца ’захапляцца надзеяй’, ’падкрадвацца’, ’набываць звычку’ (Нас.), ’спадзявацца, чакаць’ (ТС), укр. надити ’прыцягваць, прыманьваць’, ’лавіць рыбу вудай’, надитися ’прываблівацца’, польск. дыял. nadzić ’прыманьваць, прывабліваць’, магчыма, сюды ж чэш. nadíti se ’спадзявацца, чакаць’, якое, паводле Махэка, з *na‑dejati sę (Махэк₂, 118), гл. надзея.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́жа ’удача’ (ТС), на́джа ’надзея, спадзяванне’ (драг., З нар. сл., столін., Нар. лекс.; лунін., Шатал.), параўн. пена‑ джэно ’нечакана, неспадзявана; незнарок’ (ТС). Праславянскі дыялектызм *nadja? Параўн. серб.-харв. на́да ’надзея, спадзяванне’, славен. nȃda ’тс’. Гл. надзёя. Не выключана, што аналізуемае слова з’яўляецца аддзеяслоўным назоўнікам ад на́дзіцца ’спадзявацца, чакаць’ або на́дзіць ’вабіць, прыманьваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)