Надзіма́нкі ’пацеркі, пустыя ўсярэдзіне’ (навагр., Нар. сл., маст., Сцяшк.), надыманні ’каралі’ (рэч., Мат. Гом.). Ад надзімаць, надмаць, да дзьмуць (гл.); форма з ‑дым‑ адпавядае хутчэй за ўсё ітэратыву ад дзеяслова дзьмуць, параўн. надымацца ’надувацца’ (Нас.), польск. dymać, nadymać ’дуць, надуваць’, чэш. dymali, nadymali ’тс’, гл. Махэк₂, 124.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

надзіма́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. надзіма́нка надзіма́нкі
Р. надзіма́нкі надзіма́нак
Д. надзіма́нцы надзіма́нкам
В. надзіма́нку надзіма́нкі
Т. надзіма́нкай
надзіма́нкаю
надзіма́нкамі
М. надзіма́нцы надзіма́нках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Надыма́нкі ’каралі’ (рэч., Мат. Гом.). Гл. надзіма́нкі ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)