надзённы, -ая, -ае.

1. Які мае важнае жыццёвае значэнне, неабходны; актуальны.

Надзённыя задачы.

2. Які бывае кожны дзень.

Надзённыя клопаты.

Надзённы хлеб — самае неабходнае для жыцця.

|| наз. надзённасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надзё́нны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. надзё́нны надзё́нная надзё́ннае надзё́нныя
Р. надзё́ннага надзё́ннай
надзё́ннае
надзё́ннага надзё́нных
Д. надзё́ннаму надзё́ннай надзё́ннаму надзё́нным
В. надзё́нны (неадуш.)
надзё́ннага (адуш.)
надзё́нную надзё́ннае надзё́нныя (неадуш.)
надзё́нных (адуш.)
Т. надзё́нным надзё́ннай
надзё́ннаю
надзё́нным надзё́ннымі
М. надзё́нным надзё́ннай надзё́нным надзё́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

надзё́нны

прыметнік, адносны

надзённы

1. насу́щный;

2. злободне́вный;

н. хлеб — насу́щный хлеб

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надзённы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае важнае жыццёвае значэнне, неабходны; актуальны. Надзённае пытанне. Надзённыя задачы. Надзённыя патрэбы.

2. Які бывае кожны дзень. Не было маёй вёскі, бацькоў і тысячы надзённых клопатаў. Карпюк.

•••

Надзённы хлеб гл. хлеб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Надзённы ’актуальны’ (ТСБМ). Паводле Баханькова (Весці АН БССР, 1981, 1, 120), «недакладная калька» са ст.-слав. насущный ’штодзённы’, параўн., аднак, утворанае па той жа мадэлі надобны ’своечасовы, патрэбны’ (< *на дабе, гл. даба, надабе), тады надзённы са спалучэння на дне, гл. дзень. Паводле той жа мадэлі ст.-слав. надневьныи, адзначанае ў Заграфскім евангеллі, якое адпавядае грэч. ἐφήμερο.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

актуа́льный актуа́льны; надзённы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

злабадзённы, -ая, -ае.

Істотны для дадзенага моманту; надзённы.

Злабадзённае пытанне.

|| наз. злабадзённасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

злабадзённы, ‑ая, ‑ае.

Важны, істотны для пэўнага моманту; надзённы. Злабадзённае пытанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

актуа́льны, -ая, -ае.

1. Вельмі важны для дадзенага моманту, надзённы.

Актуальная тэма.

2. Які сапраўды існуе, праяўляецца ў рэчаіснасці; проціл. патэнцыяльны (кніжн.).

|| наз. актуа́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)