надзяле́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. надзяле́нне
Р. надзяле́ння
Д. надзяле́нню
В. надзяле́нне
Т. надзяле́ннем
М. надзяле́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

надзяле́нне ср.

1. наделе́ние;

2. облече́ние, наделе́ние;

1, 2 см. надзяля́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надзяле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. надзяляць — надзяліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надзялі́ць, -дзялю́, -дзе́ліш, -дзе́ліць; -дзе́лены; зак., каго-што кім-чым.

1. Даць у асабістае карыстанне, выдзеліць як долю.

Н. зямлёю.

2. Даць як гасцінец, падарунак, падарыць.

Н. дзяцей цукеркамі.

3. перан. Адарыць каго-н. якімі-н. якасцямі (сілай, здольнасцямі і пад.).

Н. вялікай сілай волі.

Н. уладай.

|| незак. надзяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. надзе́л, -у, м. і надзяле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наделе́ние надзяле́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гераіза́цыя, ‑і, ж.

Надзяленне гераічнымі рысамі каго‑, чаго‑н. Гераізацыя працы ў мастацкай творчасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ода́ривание

1. абдо́рванне, -ння ср., надзяле́нне, -ння ср.;

2. перен. адо́рванне, -ння ср., надо́рванне, -ння ср., надзяле́нне, -ння ср.; см. одаря́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ідэаліза́цыя, ‑і, ж.

Паказ каго‑, чаго‑н. лепшым, чым яно сапраўды ёсць; надзяленне ідэальнымі якасцямі. Ідэалізацыя мінулага. Ідэалізацыя рэчаіснасці. □ Аўтары, адмовіўшыся ад ідэалізацыі, паказваюць жывога чалавека, яго канкрэтны лёс, характар. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

награжде́ние ср.

1. (действие) узнагаро́джанне, -ння ср., неоконч. узнагаро́джванне, -ння ср.; адо́рванне, -ння ср., надо́рванне, -ння ср.; надзяле́нне, -ння ср.;

2. (награда) узнагаро́да, -ды ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

облече́ние

1. (одевание) адзява́нне, -ння ср.;

2. перен. (покрывание) пакрыва́нне, -ння ср.; (окутывание) ахіна́нне, -ння ср.;

3. перен. увасабле́нне, -ння ср.; выка́званне, -ння ср.; надава́нне, -ння ср.;

4. перен. (наделение) надзяле́нне, -ння ср.; см. облека́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)