надбудо́ва
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
надбудо́ва |
надбудо́вы |
| Р. |
надбудо́вы |
надбудо́ў |
| Д. |
надбудо́ве |
надбудо́вам |
| В. |
надбудо́ву |
надбудо́вы |
| Т. |
надбудо́вай надбудо́ваю |
надбудо́вамі |
| М. |
надбудо́ве |
надбудо́вах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
надбудо́ва, -ы, мн. -ы, -до́ў, ж.
1. гл. надбудаваць.
2. Тое, што надбудавана.
Цагляная н. дома.
3. Сукупнасць ідэй і поглядаў грамадства (палітычных, прававых, рэлігійных, мастацкіх, філасофскіх), адпаведных ім устаноў і ідэалагічных грамадскіх адносін, якія вызначаюцца эканамічным базісам і, у сваю чаргу, уздзейнічаюць на яго.
|| прым. надбудо́ўчы, -ая, -ае (да 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
надбудо́ва ж., в разн. знач. надстро́йка;
н. паве́рха — надстро́йка этажа́;
н. ўпрыго́жыла буды́нак — надстро́йка укра́сила зда́ние;
ба́зіс і н. — ба́зис и надстро́йка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
надбудо́ва, ‑ы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. надбудаваць.
2. Тое, што надбудавана. Прафесар паказаў рукой на будынак. — У гэтай палове сама станцыя, — сказаў ён, — а злева сушыльнае аддзяленне брыкетнага завода. Надбудова тая — элеватар для фрэзернага торфу, з якога мы робім брыкет. Галавач. // Закрытыя памяшканні на верхняй палубе судна, якія цягнуцца ад аднаго борта да другога. Страла ўпала з вышыні. Але на палубнай надбудова нікога не было. Значыць, яна кімсьці была, загадзя прымацавана і старанна нацэлена. Гамолка.
3. Паняцце гістарычнага матэрыялізму — сукупнасць ідэалагічных адносін, поглядаў і ўстаноў пэўнага грамадства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надбудава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; зак., што.
Пабудаваць зверху, павялічыць у вышыню.
Н. другі паверх.
|| незак. надбудо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. надбудо́ўванне, -я, н. і надбудо́ва, -ы, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
надстро́йкаI надбудо́ва, -вы ж.;
надстро́йка этажа́ надбудо́ва паве́рха;
надстро́йка украша́ла зда́ние надбудо́ва ўпрыго́жвала буды́нак.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
надстро́йкаII филос. надбудо́ва, -вы ж.;
идеологи́ческая надстро́йка ідэалагі́чная надбудо́ва.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мезані́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
Надбудова над сярэдняй часткай невялікага жылога дома.
|| прым. мезані́нны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ют, ‑а, М юце, м.
Кармавая надбудова судна, дзе размяшчаюць жылыя, службовыя, а часам і грузавыя памяшканні.
[Гал. hut.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Патрэ́бка ’ямка для захавання бульбы’ (Сцяшк. Сл.), ’надбудова з паветкай над пограбам’ (Юрч.). Да пограб (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)