надаку́члівы, -ая, -ае.

Такі, які дакучае.

Н. чалавек.

|| наз. надаку́члівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надаку́члівы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. надаку́члівы надаку́члівая надаку́члівае надаку́члівыя
Р. надаку́члівага надаку́члівай
надаку́члівае
надаку́члівага надаку́члівых
Д. надаку́чліваму надаку́члівай надаку́чліваму надаку́члівым
В. надаку́члівы (неадуш.)
надаку́члівага (адуш.)
надаку́члівую надаку́члівае надаку́члівыя (неадуш.)
надаку́члівых (адуш.)
Т. надаку́члівым надаку́члівай
надаку́чліваю
надаку́члівым надаку́члівымі
М. надаку́члівым надаку́члівай надаку́члівым надаку́члівых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

надаку́члівы надое́дливый, назо́йливый, доку́чливый, навя́зчивый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надаку́члівы, ‑ая, ‑ае.

Такі, які падакучвае. Надакучлівы чалавек. Надакучлівае чаканне. □ У галаве мроіліся надакучлівыя думкі. «ЛіМ». За акном сыпаў дробны, надакучлівы дождж. Сіняўскі. У лесе групу партызан сустрэлі прарэзлівым крыкам надакучлівыя сойкі. Федасеенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абры́длівы, -ая, -ае.

Надакучлівы.

Абрыдлівая імжа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надае́длівы, -ая, -ае.

Тое, што і надакучлівы.

Надаедлівыя мухі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даку́чка

‘надакучлівы, назойлівы чалавек’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. даку́чка даку́чкі
Р. даку́чкі даку́чак
Д. даку́чцы даку́чкам
В. даку́чку даку́чак
Т. даку́чкай
даку́чкаю
даку́чкамі
М. даку́чцы даку́чках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ны́цік, -а, мн. -і, -аў м. (разм.).

Чалавек, які ўвесь час ные, на ўсё скардзіцца.

Надакучлівы н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

доку́чливый разг. даку́члівы, надаку́члівы; назо́йлівы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надое́дливый абры́длівы, даку́члівы, надаку́члівы; назо́йлівы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)