нагуля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак.

1. што і чаго. Пасучыся, стаць тлустым, прыбавіць у вазе (пра жывёлу).

Н. тлушчу.

2. што. Гуляючы, набыць што-н. (разм.).

Н. апетыт.

3. каго-што. Стаць цяжарнай, нарадзіць дзіця, не будучы замужам (разм., груб.).

4. Правесці нейкі час гуляючы (разм.).

Не вельмі тут нагуляеш.

|| незак. нагу́льваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—3 знач.).

|| наз. нагу́л, -у, м. (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нагуля́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. нагуля́ю нагуля́ем
2-я ас. нагуля́еш нагуля́еце
3-я ас. нагуля́е нагуля́юць
Прошлы час
м. нагуля́ў нагуля́лі
ж. нагуля́ла
н. нагуля́ла
Загадны лад
2-я ас. нагуля́й нагуля́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час нагуля́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нагуля́ць сов.

1. в разн. знач. нагуля́ть;

жывёла ~ля́ла тлу́шчу — скот нагуля́л жир;

не ве́льмі тут ~ля́еш — не о́чень здесь нагуля́ешь;

н. прасту́ду — нагуля́ть просту́ду;

н. дзіця́ — нагуля́ть ребёнка;

2. (приобрести игрой) наигра́ть;

н. зна́чную су́му гро́шай — наигра́ть значи́тельную су́мму де́нег

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нагуля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

1. што і чаго. Пасучыся, стаць тлустым, прыбавіць у вазе (пра жывёлу). // Разм. Ад спакойнага, добрага жыцця стаць, зрабіцца поўным, тлустым (пра чалавека).

2. што. Разм. Гуляючы, набыць што‑н. Нагуляць апетыт. // каго-што. Груб. Стаць цяжарнай, нарадзіць дзіця, не будучы замужам. — Хэ, — абазваўся другі голас, — ціхая-ціхая [Люба], а чэрава нагуляла. Чорны.

3. што і чаго. Разм. Гуляючы ў якую‑н. гульню, выйграць што‑н. Нагуляць грошай.

4. Разм. Правесці нейкі час гуляючы; нагуляцца (у 1 знач.). Па Федзьку выходзіў бацька з папружкаю. — Я вось табе нагуляю, — гаварыў ён, складваючы папружку ўдвая. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагу́л, -у, м.

1. гл. нагуляць.

2. Ступень адкормленасці жывёлы (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пригуля́ть сов., прост. нагуля́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нагу́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да нагуляць (у 1–3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагуля́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад нагуляць (у 1–3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагуля́ть сов.

1. (увеличить вес) нагуля́ць;

2. (откормить на пастбище) адпа́свіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нагуля́ны

1. в разн. знач. нагу́лянный;

2. наи́гранный;

1, 2 см. нагуля́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)