нагрэ́бці, -грабу́, -грабе́ш, -грабе́; -грабём, -грабяце́, -грабу́ць; нагро́б, -грэ́бла і -грабла́, -грэ́бла і -грабло́; -грабі́; -грэ́бены; зак., што і чаго.

1. Зграбаючы, сабраць нейкую колькасць.

Н. сена.

Н. лісця.

2. перан. Прысвойваючы, сабраць вялікую колькасць чаго-н.

Н. чужога дабра.

|| незак. награба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нагрэ́бці

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. награбу́ награбё́м
2-я ас. награбе́ш награбяце́
3-я ас. награбе́ награбу́ць
Прошлы час
м. нагро́б нагрэ́блі
ж. нагрэ́бла
н. нагрэ́бла
Загадны лад
2-я ас. награбі́ награбі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час нагро́бшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нагрэ́бці сов., прям., перен. нагрести́;

н. лі́сця — нагрести́ ли́стьев;

н. гро́шай — нагрести́ де́нег

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нагрэ́бці, ‑грабу, ‑грабеш, ‑грабе; ‑грабём, ‑грабяце; пр. нагроб, ‑грэбла і ‑грабла, ‑грэбла і ‑грабло; зак., што і чаго.

1. Зграбаючы, сабраць нейкую колькасць чаго‑н. — Я цяпер каровы і не пасу! — сказаў я. — Я хаджу сена разбіваць. Дзядзька кажа — і я нейкую капу награбу. Баранавых. Бондар з Драгуном адасобіліся. Нагрэблі падсушанага марозам лісця, прыляглі пад хвойкай. Навуменка.

2. перан. Разм. Прысвойваючы, сабраць вялікую колькасць чаго‑н. Нагрэбці чужога дабра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

награба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да нагрэбці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагрэ́бены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад нагрэбці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

награба́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. награбаць — нагрэбці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагрэ́бены прям., перен. нагребённый; см. нагрэ́бці

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

награба́ць несов., прям., перен. нагреба́ть; см. нагрэ́бці

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панаграба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Нагрэбці вялікую колькасць чаго‑н. Панаграбаць кучы лісця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)