нагрузі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. нагружу́ нагру́зім
2-я ас. нагру́зіш нагру́зіце
3-я ас. нагру́зіць нагру́зяць
Прошлы час
м. нагрузі́ў нагрузі́лі
ж. нагрузі́ла
н. нагрузі́ла
Загадны лад
2-я ас. нагрузі́ нагрузі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час нагрузі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нагрузі́ць, -гружу́, -гру́зіш, -гру́зіць; -гру́жаны; зак., каго-што.

1. гл. грузіць.

2. перан., чым. Ускласці на каго-н. якую-н. працу, грамадскія абавязкі, даручэнні.

Н. грамадскай работай.

|| незак. нагружа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. нагру́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нагрузі́ць сов., в разн. знач. нагрузи́ть;

н. парахо́д — нагрузи́ть парохо́д;

н. даручэ́ннямі — нагрузи́ть поруче́ниями

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нагрузі́ць, ‑гружу, ‑грузіш, ‑грузіць; зак., каго-што.

1. Напоўніць што‑н. грузам. Нагрузіць машыны. Нагрузіць вярблюда. □ Праз некаторы час я нагрузіў свае самалёты.. і вылецеў на Міншчыну. Казлоў. Партызаны нагрузілі вазы і пачалі выязджаць на дарогу. М. Ткачоў. // Пакласці груз на каго‑, што‑н. Нагрузіць рэчы на машыну.

2. перан. Разм. Ускласці на каго‑н. якую‑н. працу, грамадскія абавязкі. Нагрузіць грамадскай работай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грузі́ць, гружу́, гру́зіш, гру́зіць; гру́жаны; незак.

1. што кім-чым. Напаўняць грузам.

Г. баржу дрывамі.

2. каго-што. Складваць груз куды-н., змяшчаць у якасці грузу.

Г. скаціну ў вагоны.

|| зак. нагрузі́ць, -гружу́, -гру́зіш, -гру́зіць; -гру́жаны, загрузі́ць, -гружу́, -гру́зіш, -гру́зіць; -гру́жаны і пагрузі́ць, -гружу́, -гру́зіш, -гру́зіць; -гру́жаны (да 2 знач.).

|| наз. пагру́зка, -і, ДМ -зцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нагружа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да нагрузіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагру́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад нагрузіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагрузи́ть сов., в разн. знач. нагрузі́ць, мног. панагружа́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панагружа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

1. каго-што. Нагрузіць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. вазы сенам.

2. каго (што). Ускласці дадатковую нагрузку на многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нагру́жаны в разн. знач. нагру́женный, нагружённый; см. нагрузі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)