награва́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. награва́льны награва́льная награва́льнае награва́льныя
Р. награва́льнага награва́льнай
награва́льнае
награва́льнага награва́льных
Д. награва́льнаму награва́льнай награва́льнаму награва́льным
В. награва́льны (неадуш.)
награва́льнага (адуш.)
награва́льную награва́льнае награва́льныя (неадуш.)
награва́льных (адуш.)
Т. награва́льным награва́льнай
награва́льнаю
награва́льным награва́льнымі
М. награва́льным награва́льнай награва́льным награва́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

награва́льны, ‑ая, ‑ае.

Які прызначаны, служыць для награвання. Награвальная печ. Награвальныя прыборы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыбо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Набор прылад для чаго-н.

Чарнільны п.

Чайны п.

2. Прыстасаванне, спецыяльнае ўстройства, апарат для выканання якой-н. работы, рэгулявання, кантролю і пад.

Вымяральны п.

Награвальныя прыборы.

|| прым. прыбо́рны, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

газ 1, ‑у, м.

1. Фізічнае цела, асобныя часціны якога, слаба звязаныя паміж сабой, рухаюцца свабодна і раўнамерна запаўняюць усю прастору, у якой знаходзяцца. Прыродны газ. Атмасферныя газы. // Агульная назва гаручых газападобных ці парападобных рэчываў, якія скарыстоўваюцца для ацяплення, асвятлення і пад. Газ — цудоўнае паліва. Ён з поспехам можа замяніць вугаль, дровы, нафту. «Беларусь». // Пра награвальныя і інш. прылады, якія скарыстоўваюць для свайго дзеяння такія рэчывы. Кватэра з газам.

2. толькі мн. (га́зы, ‑аў). Газападобныя страўнікавыя выдзяленні.

3. звычайна мн. (га́зы, ‑аў). Баявыя атрутныя газападобныя рэчывы. Вярнуўся Сцяпан з вайны, здаецца б, радасці колькі! Але вярнуўся чалавек хворым. Атруцілі яго газамі. Лынькоў.

•••

Балотны газ — бясколерны гаручы газ, які ўтвараецца ад гніення раслінных рэшткаў.

Вуглякіслы газ — бясколерны газ, які ўтвараецца пры поўным згаранні вугляроду.

Генератарны газ — газападобнае паліва, якое атрымліваецца з каменнага вугалю, торфу, коксу, дрэва ў спецыяльных печах — газагенератарах.

Грымучы газ — выбуховая сумесь вадароду з кіслародам.

Інертныя газы — газы, якія амаль не ўступаюць у хімічныя рэакцыі з іншымі элементамі.

Коксавы газ — гаручы газ, які атрымліваецца пры каксаванні каменнага вугалю.

Чадны газ — бясколерны ядавіты газ, прадукт няпоўнага акіслення вугляроду; вокіс вугляроду.

Даць газу гл. даць.

Збавіць газ гл. збавіць ​1.

На поўным газе — на самай вялікай скорасці.

[Фр. gaz.]

газ 2, ‑у, м.

Лёгкая шаўковая празрыстая тканіна.

[Фр. gaze.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)