нагля́дчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які за кім-, чым-н. наглядае.

|| ж. нагля́дчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. нагля́дчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нагля́дчык

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. нагля́дчык нагля́дчыкі
Р. нагля́дчыка нагля́дчыкаў
Д. нагля́дчыку нагля́дчыкам
В. нагля́дчыка нагля́дчыкаў
Т. нагля́дчыкам нагля́дчыкамі
М. нагля́дчыку нагля́дчыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нагля́дчык м. надсмо́трщик, надзира́тель; смотри́тель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нагля́дчык, ‑а, м.

Чалавек, які за кім‑, чым‑н. наглядае. На векавой сасне, якая ўзнімалася над усім лесам, ставілі наглядчыкаў па чарзе. Лынькоў. Сам Яўхім, пануры і злосны, быў падобны на турэмнага наглядчыка. Чарнышэвіч.

•••

Акалодачны наглядчык — паліцэйскі чын у дарэвалюцыйнай Расіі, які кіраваў акалодкам (у 1 знач.).

Квартальны наглядчык — паліцэйскі ў дарэвалюцыйнай Расіі, пад наглядам якога знаходзіўся квартал (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нагля́дчык ’чалавек, які за кім-, чым-н. наглядае’ (ТСБМ). Пры зафіксаваным яшчэ ў Насовіча дзеяслове нагляда́ць ’сачыць, назіраць’ дапушчэнне калькавання рус. надсмотрщик (Баханькоў, Весці АН БССР, 1981, 1, 116) мае неабавязковы характар, паколькі словаўтваральны тып, прадстаўлены назоўнікамі тыпу адга́дчык, прадуктыўны ў літаратурнай мове і адзначаны ў гаворках (Сцяцко, Афікс. наз., 75).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

надзира́тель нагля́дчык, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надсмо́трщик нагля́дчык, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мая́чнік

наглядчык маяка’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мая́чнік мая́чнікі
Р. мая́чніка мая́чнікаў
Д. мая́чніку мая́чнікам
В. мая́чніка мая́чнікаў
Т. мая́чнікам мая́чнікамі
М. мая́чніку мая́чніках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

псяр, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Наглядчык за паляўнічымі сабакамі і ўдзельнік палявання.

|| прым. пся́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

присмо́трщик уст. нагля́дчык, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)