Нага́льны ’напорысты’, ’тэрміновы’, ’праліўны (пра дождж)’ (Сл. ПЗБ), укр. нагальний ’спешны’, ’раптоўны’, ’бурны, парывісты’. Відаць, можа быць звязана з *naglъ (гл. наглы), якое мае ўсе пералічаныя значэнні. Магчыма, сюды ж і рус. нагал ’заклік, вокліч ці песня ў такт працы’, якое Фасмер (3, 35) выводзіць з гилить ’смяяцца, насміхацца’ і якому ў сваю чаргу адпавядае укр. голити ’прыспешваць, паганяць’ (Брукнер, 133), серб.-харв. галити ’жадаць, прагнуць’ і інш., гл. галіцца (дзе дапускаецца супадзенне ў корані *gal‑ розных па паходжанню лексем).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́гла ’смерць’ (эўфемізм) (брэсц., Нар. лекс.), ’згуба, смерць; бяда, гора’ (ТС), параўн. таксама: нагла яго ведае (Сцяц.). Вынік семантычнай кандэнсацыі ўстойлівага спалучэння; нагла(я) смерць ’раптоўная, неспадзяваная смерць’ > нагла ’тс’, параўн. суфіксальнае ўтварэнне нагельніца ’тс’ (гл.) і спалучэнне нага́льная смерць: нагальная смерць бацькі (Гартны), гл. нагальны, наглы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)