нага́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нага́йскі нага́йская нага́йскае нага́йскія
Р. нага́йскага нага́йскай
нага́йскае
нага́йскага нага́йскіх
Д. нага́йскаму нага́йскай нага́йскаму нага́йскім
В. нага́йскі (неадуш.)
нага́йскага (адуш.)
нага́йскую нага́йскае нага́йскія (неадуш.)
нага́йскіх (адуш.)
Т. нага́йскім нага́йскай
нага́йскаю
нага́йскім нага́йскімі
М. нага́йскім нага́йскай нага́йскім нага́йскіх

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

нага́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нагайцаў. Нагайская арба. Нагайская мова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нага́йцы, -аў, адз.а́ец, -га́йца, м.

Народ цюркскай моўнай групы, які жыве на Паўночным Каўказе.

|| ж. нага́йка, -і, ДМа́йцы, мн. -і, -га́ек.

|| прым. нага́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нога́йский нага́йскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нага́йка ’бізун’ (ТСБМ; гродз., Сл. ПЗБ). Запазычана з рус. ці ўкр. нага́йка, што паходзіць ад назвы цюркскага племені, што жыло ў Крыме і на Каўказе (Фасмер, 3, 35; Брукнер, 354; Махэк₂, 388 і інш.), літаральна ’нагайскі бізун’ (’ногайская плётка’), параўн. КЭСРЯ, 280.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бахмат (ст.-бел.), бохмат ’нізкарослы конь’ (Гіст. лекс., 139; Булыка, Запазыч.), татарскі, асабліва нагайскі конь’ (XVI ст., Нас. гіст.). Рус. дыял. бахма́т ’маленькі, моцны конь’, укр. бахма́т ’верхавы конь’ (з XVI ст.), польск. bachmat ’нізкі, моцны конь татарскай пароды’. Старая этымалогія (Міклашыч, 414; Локач, 11–12; аб крыніцах гэтай версіі гл. Заянчкоўскі, Stud. orient., 46) — запазычанне з цюрк. *pahn at, *pehn at ’вялікі конь’ (< перс. pähn ’вялікі, шырокі’ + цюрк. at ’конь’) — вельмі няпэўная (Фасмер, 1, 136–137; Заянчкоўскі, там жа, 46–47; Менгес, Зб. Чыжэўскаму, 187 і наст.). Заянчкоўскі, там жа, прапануе зыходзіць з цюрк. *bahimat, *bahmat (араб. bahim ’чыстай масці’ + цюрк. at ’конь’). Менгес, там жа, зыходзіць з мусульманскага імя Mähmäd, Mähmāt (з заменай m > b праз пасрэдніцтва пэўных цюрк. дыялектаў; сумненні адносна гэтай этымалогіі Дзікенман, RS, 19, 13). Параўн. яшчэ Трубачоў, Происх., 57–58. Булыка (Запазыч., 39) прыводзіць як крыніцу запазычання тур. bachmat (!). Вельмі няпэўна; адкуль гэта форма? Ст.-бел. слова дае рад вытворных, вядомых у сучаснай бел. мове (гл. ніжэй). Гл. яшчэ Адзінцоў, Этимология, 1971, 195–201.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)