нагадзі́цца, -гаджу́ся, -го́дзішся, -го́дзіцца; зак. (разм.).

1. Нечакана трапіцца, выпадкова сустрэцца.

2. Здарыцца.

Неспадзявана нагадзілася новае няшчасце.

|| незак. нагаджа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нагадзі́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. нагаджу́ся наго́дзімся
2-я ас. наго́дзішся наго́дзіцеся
3-я ас. наго́дзіцца наго́дзяцца
Прошлы час
м. нагадзі́ўся нагадзі́ліся
ж. нагадзі́лася
н. нагадзі́лася
Загадны лад
2-я ас. нагадзі́ся нагадзі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час нагадзі́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нагадзі́цца сов.

1. подверну́ться; оказа́ться;

2. случи́ться;

~дзі́лася но́вае няшча́сце — случи́лось но́вое несча́стье

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нагадзі́цца, ‑гаджуся, ‑годзішся, ‑годзіцца; зак.

Разм. Трапіцца, выпадкова сустрэцца. Зноў пайшла [Юля] па лесе, цяпер яшчэ больш чуйна прыслухоўваючыся да цішыні. Падумала — калі нагодзяцца паліцаі, будзе ўцякаць. У лесе не зловяць... Сачанка. // Нечакана з’явіцца перад кім‑, чым‑н. Вось ён, Алесь, зноў насваволіў.. А маці нагадзілася з поля і сваёю суровай, моцнай рукой адлупцавала яго як след. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагаджа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да нагадзіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагаджа́цца несов., разг.

1. подвёртываться; ока́зываться;

2. случа́ться;

1, 2 см. нагадзі́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нагодкі ’наготкі (кветкі)’ (Янк. 1). Гл. наготкі; змена зычнага выклікана, відаць, ад’ідэацыяй да нагадзі́цца, параўн. нагода (гл.), або азванчэннем у інтэрвакальным становішчы, параўн. нагадок ’тс’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

подверну́ться

1. падкруці́цца;

2. падгарну́цца; падкаса́цца; закаса́цца;

3. падвярну́цца, вы́круціцца, вы́віхнуцца, спрыві́ліцца;

4. (оказаться) тра́піцца, нагадзі́цца; (попасть) тра́піць;

он, кста́ти, подверну́лся мне ён, дарэ́чы, тра́піўся мне; см. подвёртываться 1—4.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нагода ’прычына, выпадак’ (ТСБМ), параўн. таксама нагодачка‑пого́дачка ’божая кароўка’ (лаг., Шатал.). Укр. нагода ’выпадак, зручны час’, польск. nagoda ’прычына, аказія, выпадак, прыгода’, чэш. náhoda ’выпадак, выпадковасць, няшчасны выпадак’. Усё да *goditi з шырокай семантыкай, у тым ліку ’чакаць зручнага выпадку, рыхтавацца да нечага’, параўн. балг. нагодя се ’прыстасавацца, патрапіць’; зыходным для беларускага слова можа быць дзеяслоў нагадзіцца ’трапіцца, выпадкова сустрэцца, нечакана з’явіцца’, параўн. безасабовы дзеяслоў нагодзіло з супрацьлеглым (адмоўным) значэннем ’не ў пару прынесла каго-н. ці што-н.’ (Нас.). Наяўнасць падобных утварэнняў у народнай мове, здаецца, здымае пытанне аб магчымым пранікненні названага слова з чэшска-польскага арэала або з эмігранцкіх выданняў, дзе яны, на думку Жураўскага (Беларуская мова і літаратура ў школе, 1988, 2, 14), «адзначаюцца значна раней, чым у нашых мясцовых беларускіх».

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калупа́ць ’падчэпліваючы чым-н. вострым, аддзяляць, абдзіраць што-н.; рабіць у чым-н. паглыбленне’, ’капаць, ускопваць’, ’капацца, корпацца ў чым-н., дастаючы адтуль што-н.’ (БРС, ТСБМ, Бяльк., Касп.; бешан., Нар. сл.; Радч.; Сержп.; Федар. Рук.; Шат.), укр. колупати, рус. колупать ’тс’. Трубачоў (Эт. сл., 10, 160) на падставе польск. дыял. kolupać і ўсх.-слав. лексем дапускае рэканструкцыю прасл. kolupati. Верагоднасць такога рашэння нязначная, паколькі статус польск. слова няясны. Карловіч памячае яго як запазычанне з фіксацыяй у мове палякаў на перыферыі (за межамі моўнай тэрыторыі). Слаўскі гэту лексему не разглядае. Большую цікавасць выклікае польск. дыял. klupać ’калупаць’, асабліва ў сувязі з бел. клупаць і рус. клупать, аднак статус польск. слова няясны. Не вельмі ясны і статус дыялектных значэнняў; не выключана, што яны ў большасці другасныя. Асноўныя факты былі вядомыя этымолагам вельмі даўно і першыя спробы этымалогіі (Міклашыч, Мацэнаўэр і інш.) пакуль што не знайшлі альтэрнатывы. Трубачоў (там жа) лічыць, спасылаючыся на Фасмера, 2, 298, што слова ўтворана складаннем прэфікса ‑ko і дзеяслова *lupati. Сабалеўскі (Slavia, 5, 444) меркаваў аб гаплалогіі з кололупати, аднак з гэтым нельга нагадзіцца і з пункту погляду фармальнага і семантычнага крытэрыю. Паколькі папулярная ў апошні час думка адносна вялікай архаічнасці падобных прэфіксаў надзейна не пацвярджаецца, фактычна няма прычын лічыць разглядаемае слова праславянскім.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)