наво́чнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. наво́чнік наво́чнікі
Р. наво́чніка наво́чнікаў
Д. наво́чніку наво́чнікам
В. наво́чнік наво́чнікі
Т. наво́чнікам наво́чнікамі
М. наво́чніку наво́чніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

наво́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Шчыток або павязка для аховы вачэй ад чаго-н.

2. Шчыток на вуздэчцы, які не дае пужліваму каню глядзець па баках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наво́чнік м. нагла́зник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наво́чнік, ‑а, м.

1. Шчыток або павязка для аховы вачэй ад чаго‑н. [Аржанец:] — Глядзі на жыццё зблізку, без акуляраў ды навочнікаў, вывучай яго не зверху, а з сярэдзіны, слухай, што добрыя людзі гавораць. Брыль.

2. Шчыток на вуздэчцы, які не дае пужліваму каню глядзець па баках. Едуць сяляне на пары коней у рагатых хамутах і аброцях з вялікімі навочнікамі. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагла́зник м.

1. наво́чнік, -ка м.

1. (на уздечке) шо́ры, -раў ед. нет;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)