наве́яць, -е́ю, -е́еш, -е́е; -е́й; -е́яны; зак., што і чаго.

1. Веючы, ачысціць нейкую колькасць збожжа.

Н. тону пшаніцы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Нанесці, прынесці ветрам.

Навеяла завіруха гурбы снегу.

3. перан. Выклікаць у каго-н. пэўны настрой, думкі і пад., прывесці ў пэўны душэўны стан.

Н. сум.

|| незак. наве́йваць, -аю, -аеш, -ае і навява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наве́яць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. наве́ю наве́ем
2-я ас. наве́еш наве́еце
3-я ас. наве́е наве́юць
Прошлы час
м. наве́яў наве́ялі
ж. наве́яла
н. наве́яла
Загадны лад
2-я ас. наве́й наве́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час наве́яўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

наве́яць сов., в разн. знач. наве́ять;

н. мно́га пшані́цы — наве́ять мно́го пшени́цы;

н. прахало́ду — наве́ять прохла́ду;

н. сум — наве́ять грусть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наве́яць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак., што і чаго.

1. Веючы, ачысціць нейкую колькасць збожжа. Навеяць мех жыта.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Нанесці, прынесці ветрам. Навеяла завіруха гурбы снегу.

3. перан. Выклікаць у каго‑н. пэўны настрой, думкі і пад., прывесці ў пэўны душэўны стан. Адзінота навеяла сум. □ Успамін пра маці адразу навеяў смутак на Грышаў твар. Пальчэўскі. І навеюць думак многа Мне пра мілую дзяўчынку Далі тыя і дарогі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наве́ять сов.

1. прям., перен. наве́яць;

наве́ять прохла́ду наве́яць прахало́ду;

наве́ять грусть наве́яць сум;

2. с.-х. (машиной) наарфава́ць; (ручным способом) наве́яць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наве́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да навеяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наве́яны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад навеяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да навеяць (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наве́йваць несов., с.-х. наве́ивать; см. наве́яць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наве́яны в разн. знач. наве́янный; см. наве́яць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)