Наважа́ць1 ’прывязаць, прыжывіць’ (Сцяшк.). Калі гэта не фанетычным шляхам змененае навязиць ’прывязаць’, то можа быць супастаўлена з укр. навижити, адно са значэнняў якога ’навучыць, прывучыць’, тады ўсё да *іladiti, гл. вадзіць. Другая магчымасць — да вижыць (гл.), параўн. наважваць ’прыціскаць’ (лунін., Шатал.).

Наважа́ць2, naważać(i) ’наведваць’ (Федар.). Відаць, ітэратыў ад *voziti, параўн. дакладную паралель серб.-харв. navažati, суадноснае з navoziti ’навазіць’ (RHSJ); меркаванні Лаўчутэ (Литуанизмы, 43) аб запазычанні бел. -важаць з літ. važiuoti ’ехаць’ у святле названай паралелі здаюцца непераканальнымі. Параўн. навяжоны, навяжаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нава́жыць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. нава́жу нава́жым
2-я ас. нава́жыш нава́жыце
3-я ас. нава́жыць нава́жаць
Прошлы час
м. нава́жыў нава́жылі
ж. нава́жыла
н. нава́жыла
Загадны лад
2-я ас. нава́ж нава́жце
Дзеепрыслоўе
прош. час нава́жыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Набабэ́хаць ’наліць без патрэбы, разліць’ (слонім., Нар. лекс.). Экспрэсіўнае ўтварэнне, варыянт наважаць, гл. бахаць ’бухаць, ліць’, параўн. набаба́хаць ’наліць празмерна’ (Яўс.), набабу́хаць ’накласці, наліць без меры’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)