нава́га, -і, ДМа́зе, ж.

Паўночная марская рыба сямейства трасковых.

|| прым. нава́гавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нава́га

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. нава́га
Р. нава́гі
Д. нава́зе
В. нава́гу
Т. нава́гай
нава́гаю
М. нава́зе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

нава́га ж., зоол. нава́га

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нава́га зоол. нава́га, -гі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нава́га, ‑і, ДМ ‑вазе, ж.

Прамысловая рыба сямейства трасковых, якая водзіцца пераважна ў паўночных морах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

траско́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да траскі, звязаны з лоўляй траскі. Трасковы промысел.

2. у знач. наз. траско́выя, ‑ых. Сямейства рыб, да якога адносяцца траска, навага, сайда, мянтуз і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)