Наброд ’валацуга, заходжы падазронага выгляду’ (Бяльк.), ’зброд’: Наброд карова, глядзі і ня ўледзіш (Юрч. Фр. 3: ’шкадлівая’), наброды ’прыезджы чалавек, сям’я’ (мсцісл., Янк. 1), набродны ’прыблудны’ (рэчыц., Нар. сл.), рус. набро́днавалач’. Ад набрысці, брысці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прыбро́дка, прыбрю́тка ’прыблудная жанчына (прыйшла з другога сяла)’ (Сіг.). Сюды ж, відаць, зафіксаванае Ластоўскім прыбрэдка з рэканструяваным, магчыма, пераносным значэннем ’падхалім, падхалімка’ (Ласт.). Да прыбрысці́, брысці (гл.), параўн. наброд (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)