набо́йка, -і, ДМ -бо́йцы, мн. -і, -бо́ек, ж.

Ніжні слой абцаса або спецыяльная пласцінка, якая набіваецца на абцас.

Стаптаць набойкі.

Зрабіць новыя набойкі.

|| прым. набо́ечны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

набо́йка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. набо́йка набо́йкі
Р. набо́йкі набо́ек
Д. набо́йцы набо́йкам
В. набо́йку набо́йкі
Т. набо́йкай
набо́йкаю
набо́йкамі
М. набо́йцы набо́йках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

набо́йка ж., в разн. знач. набо́йка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

набо́йка ж.

1. см. наби́вка;

2. (о ткани, узоре) набіва́нка, -кі ж.;

3. (сапожная) набо́йка, -кі ж.;

4. (в плавильной печи) набо́йка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

набо́йка, ‑і, ДМ ‑бойцы; Р мн. ‑боек; ж.

1. Ніжні слой абцаса. Рызінавыя набойкі.

2. Металічная пласцінка, якая набіваецца на абцас і насок абутку. Выйшла [жанчына] у пярэдні пакой, прынесла чаравікі. Нямецкія, салдацкія. З жалезнымі набойкамі на насках і абцасах. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набіва́нка ж., разг., текст. набо́йка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

касячо́к ​1, ‑чка, м.

Памянш.-ласк. да касяк ​1. // Невялікая металічная набойка на абцас. Падбіваць касячкі.

касячо́к ​2, ‑чка, м.

Памянш.-ласк. да касяк ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абца́с, ‑а, м.

Цвёрдая набойка на падэшве абутку пад пятой; каблук. Алёша стукнуў абцасам аб падлогу, каб бот палез, падцягнуў халявы, выпрастаўся і спакойна пацвердзіў: «Сказаў не пайду — не пайду!» Шамякін.

•••

(Быць у каго, трымаць каго) пад абцасам — быць, трымаць у падпарадкаванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Набой 1 ’зарад’ (Касп., Шат., Байк. і Некр., Яруш., Гарэц., БРС, ТС), укр. набі́й ’тс’, рус. набо́й ’тс’, польск. nabój ’тс’, чэш. náboj, славен. naboj ’зарад, патрон’. Ад набі́ць, набіва́ць (стрэльбу) ’заражаць’, што адлюстроўвае старажытны спосаб зарадкі праз ствол. Магчыма, праз польскую з чэшскай, паралельна да славен. nabój, якое, паводле Бязлая (2, 210), запазычана з чэш. náboj (< na‑biti), бо толькі ў чэшскай адначасова значыць ’кулак’, што блізка да ням. Nabe, тады збліжэнне з *biti другаснае. Гл. Махэк₂, 387; Брукнер, 35.

Набой 2 ’мазоль, вітае месца’ (Сцяшк.), ’болька на падэшве нагі, узнікае ад непрывычкі хадзіць босымі нагамі’ (Сцяц.), наб​уой (nabuoj) ’пухір на пяце’ (Арх. Федар.), рус. набой ’набітае месца, жаўлак’; няясна, ці звязана з укр. набій ’вусень насякомага Arctia’ (Грынч.), параўн. шматлікія выпадкі супадзення назваў розных болек і вусеней: вусеніца ’нарыў паміж капыта ў каровы’ і ’вусень’ (ТС), славац. liška ’лішай’ і ’вусень, матылёк’, што, як паказаў Важны (O jménech, 106 і наст.), звязана з уяўленнямі пра насякомых як разношчыкаў хвароб. Ад набіва́ць, параўн.: Набіў ботам мазоль (Сл. ПЗБ). Серб.-харв. набој ’нарыў на ступні, у якой засталася калючка’, балг. на́бой ’балячка, скула, пухліна ад пацёртасці’, магчыма, дае падставы для рэканструкцыі адпаведнай праслав. лексемы.

Набой 3 ’след на дарозе, выезджаны санямі’ (Арх. Федар.), ’высокі пласт снегу на дарозе, які перашкаджае яздзе’ (Кліх), ’тупкая частка зімняй дарогі’ (Сцяц., ТС), ’наезджаная частка зімняй дарогі’ (в.-дзв., Шатал.), ’астаткі саннага шляху’ (столін., Яшк.), укр. набі́й ’утаптаная снежная дарога, сляды саней на ёй’, рус. набо́й ’тс’. Ад набіва́ць, бі́ць, бі́тая (дарога).

Набой 4 ’набойка, прылада набіваць абручы на бочку’ (Бяльк.), набойка ’тс’ (гродз., Нар. сл.; ТС). Ад набіва́ць, біць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)