мічу́рынскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мічу́рынскі мічу́рынская мічу́рынскае мічу́рынскія
Р. мічу́рынскага мічу́рынскай
мічу́рынскае
мічу́рынскага мічу́рынскіх
Д. мічу́рынскаму мічу́рынскай мічу́рынскаму мічу́рынскім
В. мічу́рынскі (неадуш.)
мічу́рынскага (адуш.)
мічу́рынскую мічу́рынскае мічу́рынскія (неадуш.)
мічу́рынскіх (адуш.)
Т. мічу́рынскім мічу́рынскай
мічу́рынскаю
мічу́рынскім мічу́рынскімі
М. мічу́рынскім мічу́рынскай мічу́рынскім мічу́рынскіх

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мічу́рынскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вучэння, заснаванага І.У. Мічурыным; створаны І.У. Мічурыным. Мічурынскія гатункі яблыкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мичу́ринский мічу́рынскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абве́сці, ‑вяду, ‑вядзеш, ‑вядзе; ‑вядзём, ‑ведзяце; пр. абвёў, ‑вяла, ‑вяло; зак.

1. каго-што. Правесці каго‑н. вакол чаго‑н. // Правесці кружным шляхам, мінуўшы што‑н. // У футболе, хакеі — ведучы мяч, шайбу, абысці праціўніка.

2. каго-што і без дап. Правесці чым‑н. вакол чаго‑н., зрабіць кругавы рух. Абвесці ўказкаю граніцы дзяржавы. Абвесці рукой вакол сябе.

3. Водзячы каго‑н., пабыць у многіх месцах. Абвёў яе [жонку] па ўсіх павільёнах, паказаў мічурынскі сад. Васілевіч.

4. каго-што, чым. Апаясаць, акружыць, акаймаваць што‑н. чым‑н. Шляхі і крыніцы, Нават сны, як гарой, Абвяла чараўніца Васільковай каймой. Танк.

5. што чым. Абнесці, абгарадзіць (плотам, сцяной), абкапаць ровам. Абвесці сад агароджай.

6. што. Абчарціць, абмаляваць лініямі, рыскамі. Абвесці рамкай тэкст. // Прачарціць па намечаных контурах. Абвесці узор чарнілам.

7. перан.; каго. Ашукаць, абдурыць. Гэты Грамадка не хлапчук, каб яго можна было абвесці. Хадкевіч.

•••

Абвесці вакол (кругом) пальца — спрытна, хітра ашукаць. [Прыборны:] — Андрэй усіх гітлераўскіх фельдмаршалаў вакол пальца абвядзе і ў дурнях пакіне. Шамякін.

Абвесці позіркам (поглядам, вачамі) каго‑, што‑н. — агледзець. Настаўнік абвёў усіх поглядам і спыніўся на Антоне... Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)