міні́стр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Член урада, які стаіць на чале міністэрства (у 1 знач.).

М. замежных спраў.

|| прым. міністэ́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

міні́стр

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. міні́стр міні́стры
Р. міні́стра міні́страў
Д. міні́стру міні́страм
В. міні́стра міні́страў
Т. міні́страм міні́страмі
М. міні́стру міні́страх

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

міні́стр м. мини́стр;

Саве́т Міні́страў — Сове́т Мини́стров;

Кабіне́т Міні́страў Украі́ны — Кабине́т Мини́стров Украи́ны;

м. без партфе́ля — мини́стр без портфе́ля;

паўнамо́цны м.дип. полномо́чный мини́стр

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

міні́стр, ‑а, м.

Член урада, які стаіць на чале міністэрства. Міністр культуры. // Разм., жарт. Аб разумным, дасціпным чалавеку. Міністр у мяне, а не жонка! — у захапленні ўсклікваў Міхал. Васілевіч.

•••

Кабінет міністраў гл. кабінет.

Міністр-прэзідэнт — тое, што і прэм’ер-міністр.

Міністр-рэзідэнт — дыпламатычны прадстаўнік трэцяга рангу (пасля пасла і пасланніка) у некаторых капіталістычных краінах, які звычайна прызначаецца ў другаступенныя дзяржавы.

Міністр без партфеляміністр у некаторых капіталістычных краінах, які выконвае спецыяльныя даручэнні.

[Фр. ministre, ад лац. minister — слуга.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Міні́стр ’член урада, які стаіць на чале міністэрства’ (ТСБМ), міні́стар ’тс’ (Яруш.), міні́сьцер ’тс’ (Шат.) паходзяць з польск. minister ’тс’, а сучаснае бел. — з рус. министр, якія з франц. ministre ’тс’ < лац. minister ’які дапамагае, садзейнічае’, ’падручны, слуга, памагаты’. Ст.-бел. минист(е)ръ ’пратэстанцкі свяшчэннік’, ’асоба, якая прычашчае’ (XVI ст.) са ст.-польск. minister ’тс’ < лац. minister ’служыцель культу’ (Булыка, Лекс. запазыч., 172).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прэм’е́р-міні́стр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Кіраўнік урада большасці краін свету, у тым ліку ў Рэспубліцы Беларусь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экс-міні́стр

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. экс-міні́стр экс-міні́стры
Р. экс-міні́стра экс-міні́страў
Д. экс-міні́стру экс-міні́страм
В. экс-міні́стра экс-міні́страў
Т. экс-міні́страм экс-міні́страмі
М. экс-міні́стру экс-міні́страх

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

прэм’е́р-міні́стр

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прэм’е́р-міні́стр прэм’е́р-міні́стры
Р. прэм’е́р-міні́стра прэм’е́р-міні́страў
Д. прэм’е́р-міні́стру прэм’е́р-міні́страм
В. прэм’е́р-міні́стра прэм’е́р-міні́страў
Т. прэм’е́р-міні́страм прэм’е́р-міні́страмі
М. прэм’е́р-міні́стру прэм’е́р-міні́страх

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

прэм’е́р-міні́стр м. премье́р-мини́стр

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

экс-міні́стр м. экс-мини́стр

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)