мінера́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж. (разм.).

Сталовая мінеральная вада.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мінера́лка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мінера́лка мінера́лкі
Р. мінера́лкі мінера́лак
Д. мінера́лцы мінера́лкам
В. мінера́лку мінера́лкі
Т. мінера́лкай
мінера́лкаю
мінера́лкамі
М. мінера́лцы мінера́лках

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мінера́лка ж., разг. минера́лка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мінера́л ’прыроднае неарганічнае злучэнне (крышталі) — частка зямной кары’ (ТСБМ). З рус. минерал ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 87), у якой праз ням. Mineral (з XVI ст.) або франц. minéral < с.-лац. (aes) minerāle ’руда з шахты’ (Фасмер, 2, 623–624). Роднаснае да мі́на1 (гл.). Сюды ж палес. мінера́лка ’жоўтая пясчаная глеба’ (Выг. дыс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)