мінда́ліна, -ы, мн. -ы, -лін, ж.

1. Адзін арэх міндаля.

2. Залоза ў глотцы, падобная па форме на міндальны арэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мінда́ліна

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мінда́ліна мінда́ліны
Р. мінда́ліны мінда́лін
Д. мінда́ліне мінда́лінам
В. мінда́ліну мінда́ліны
Т. мінда́лінай
мінда́лінаю
мінда́лінамі
М. мінда́ліне мінда́лінах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мінда́ліна ж.

1. (миндальный орех) минда́лина;

2. анат. минда́лина

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мінда́ліна, ‑ы, ж.

1. Ядро міндальнага арэха.

2. Залоза ў глотцы, падобная па форме на міндальны арэх.

3. Міндалепадобная пустата ў некаторых пародах, запоўненая мінераламі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мінда́лік, ‑а, м.

Тое, што і міндаліна (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

минда́лина в разн. знач. мінда́ліна, -ны ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гло́тачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да глоткі (у 1 знач.). Глотачная міндаліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мігдалікі ’бліскучыя зорачкі ці крыжы з адлюстраваннем святога, якія апраўляліся ў металічны абадок пад шклом і насіліся жанчынамі на шыі’ (слонім., кобр., Шн. 3; Малч.). Да мігдал (гл.). Параўн. міндаліна ’жаўлак у горнай пародзе’ (БелСЭ, 7).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мінда́ль1 ’расліна і плады Amigdalus’ (ТСБМ). З рус. миндаль (Крукоўскі, Уплыў, 73), якое з польск. migdał з другаснай назалізацыяй пад уплывам м‑ (Фасмер, 2, 623). З рус. мовы і мінда́ліна ’залоза ў глотцы’, ’жаўлак у горнай пародзе’ (ТСБМ, БелСЭ, 7).

Мінда́ль2 ’медаль’ (Шат.). З меда́ль (гл.); ‑н‑ пад уплывам другаснай назалізацыі з пачатковага м‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)