мясці́ць, мяшчу́, ме́сціш, ме́сціць; незак., каго-што.

1. Размяшчаць, даваць прыстанішча.

2. Умяшчаць, змяшчаць у сабе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мясці́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. мяшчу́ ме́сцім
2-я ас. ме́сціш ме́сціце
3-я ас. ме́сціць ме́сцяць
Прошлы час
м. мясці́ў мясці́лі
ж. мясці́ла
н. мясці́ла
Загадны лад
2-я ас. мясці́ мясці́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час ме́сцячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мясці́ць несов.

1. помеща́ть, размеща́ть;

2. вмеща́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мясці́ць, мяшчу, месціш, месціць; незак., каго-што.

Змяшчаць у сабе, умяшчаць; размяшчаць, даваць прыстанішча. Невялікі ўтульны пакой бібліятэкі мясціў у сабе цяжкі пісьмовы стол і дзве шырокія шафы. Галавач. У старога сёння свята, І гасцей не месціць хата. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ме́сціць ’змяшчаць’ (Нас.), мясці́ць ’тс’ (ТСБМ, Др.-Падб.), ме́сціцца ’змяшчацца, садзіцца’ (Нас.), ’умяшчацца’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Ст.-рус. мѣстити (XII ст.), мѣститися ’тс’. Да ме́ста1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)