Мянці́ла, менціло ’мянташка’ (ТСБМ, Янк. 2; гродз., Сцяшк. Сл.), івац. мэнцілка ’тс’ (Жыв. сл.). Да мянціць (гл.). Аб суфіксе ‑іл‑ гл. Сцяцко, Афікс. наз., 42.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мянці́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. мянчу́ ме́нцім
2-я ас. ме́нціш ме́нціце
3-я ас. ме́нціць ме́нцяць
Прошлы час
м. мянці́ў мянці́лі
ж. мянці́ла
н. мянці́ла
Загадны лад
2-я ас. мянці́ мянці́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час ме́нцячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Матыле́нька ’мянташка’ (жабін., ДАБМ; к. 264); памянш. з мянці́ла (гл.), у якой адбылася страта санорнага і ацвярдзенне пачатковага м‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)