мя́мля, -і, ДМ -ю, Т -ем, м.; ДМ -і, Т -яй (-яю), ж., мн. -і, -яў (разм.).

Той, хто мямліць; вялы, нерашучы чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мя́мля

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мя́мля мя́млі
Р. мя́млі мя́мляў
Д. мя́млю мя́млям
В. мя́млю мя́мляў
Т. мя́млем мя́млямі
М. мя́млю мя́млях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мя́мля

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мя́мля мя́млі
Р. мя́млі мя́мляў
Д. мя́млі мя́млям
В. мя́млю мя́мляў
Т. мя́мляй
мя́мляю
мя́млямі
М. мя́млі мя́млях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мя́мля м. и ж., разг. мя́мля

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мя́мля прост. мя́мля, -лі м. и ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мя́мля, ‑і, ДМ ‑ю, Т ‑ем, м.; ДМ ‑і, Т ‑яй (‑яю), ж.

Разм. Той, хто мямліць; вялы, нерашучы чалавек. Прыйшлося ўмовы сацспаборніцтва чытаць. А каму чытаць? Тут жа мямлі якой не даручыш. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мя́мліць ’невыразна і вяла гаварыць’, ’павольна жаваць’, ’павольна рабіць што-небудзь’ (ТСБМ, Нас.), мемло́мямля’ (ТС); мя́млік ’павольны, марудны ў рабоце’ (Нас.), мя́мля ’вялы, нерашучы чалавек’ (ТСБМ, Касп.). Рус. паўн.-зах. мя́млить, мямля́ть, мя́мля, мямлю́й ’тс’. Паводле Фасмера (3, 30), гукапераймальнае, як і чэш. mumlali ’буркатаць’, славен. memljáti momljáti ’мармытаць, гаварыць незразумелае’, ’жаваць з цяжкасцю’, лат. męmulis, літ. memeris ’заіка’, хец. mema‑ ’гаварыць’. Параўн. таксама му́мляць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́мля ’маўчун, ціхоня’ (слаўг., Нар. словатв.). Да мя́мля, якое з мя́мліць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ню́ня ’негаваркі чалавек’ (Сл. ПЗБ), ’маўклівы, скаваны ў рухах чалавек’ (міёр., З нар. сл.), ’сугней (у размове з дзецьмі)’ (ТС), ’плакса’ (Яўс.), ню́нька ’тс’ (Сл. ПЗБ), ’не надта разумны’ (полац., Нар. лекс.), укр. ню́ня ’плакса’, нюня́вий ’плаксівы’, рус. нюня ’разява, мямля, сугней; плаксівая жанчына’, нюня, нюнька ’лялька, пішчалка з явару’ (смал.), польск. niunia, niuńkaмямля, разява; недацёпа на выгляд’, чэш. ňuma (< ňuňa) ’тс’. Гукапераймальнае, параўн. нюні (гл.) і іншыя т. зв. дзіцячыя словы (Махэк₂, 402).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́ся ’папрашайка’ (навагр., З нар. сл.; капыл., Нар. словатв.). Да прасіць, як, напрыклад, мя́мля < мя́мліць. Параўн. Слаўскі, SP, 1, 60 (аб актыўнасці суф. ‑а пры ўтварэнні экспрэсіўных назоўнікаў м. р.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)