◎ *Мякі́шнік, мʼякішнік ’балотная расліна з доўгімі вузкімі лістамі (падобная да рагозы)’ (ТС), рус. кур. мякишь ’гарлянка, Ajuga L.’, чэш. mekoun, mekula ’мяккавалоснік вадзяны, Malachium aquaticum Fries’, балг. мекиш ’рагоз, Typha latifolia’. Усе ўзыходзяць да прыметніка мяккКпрасл. mękb‑kb (гл.). Аб суфіксе -нік гл. Сцяцко, Афікс. наз., 118.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Мяку́ха 1 ’ступа’ (бешан., Касп.). Да мяць (гл.). Аб суфіксе -иха гл. Слаўскі, SP, 1, 75.
◎ Мяку́ха 2 ’мякатніца адналістая, Malaxis monophyllos Sol.’ (в.-дзв., глыб., воран.), ’від асакі (бывае асака і мяісуха і разуха)’ (глыб., Сл. ПЗБ). Да мяккі (гл.). Аб суфіксе ‑уха гл. Сцяцко, Афікс. наз., 124. Параўн. таксама мякіш, мякішнік (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)