па-мядзве́джаму
прыслоўе
| станоўч. |
выш. |
найвыш. |
| па-мядзве́джаму |
- |
- |
Крыніцы:
piskunou2012,
prym2009.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
мядзве́джы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
мядзве́джы |
мядзве́джая |
мядзве́джае |
мядзве́джыя |
| Р. |
мядзве́джага |
мядзве́джай мядзве́джае |
мядзве́джага |
мядзве́джых |
| Д. |
мядзве́джаму |
мядзве́джай |
мядзве́джаму |
мядзве́джым |
| В. |
мядзве́джы (неадуш.) мядзве́джага (адуш.) |
мядзве́джую |
мядзве́джае |
мядзве́джыя (неадуш.) мядзве́джых (адуш.) |
| Т. |
мядзве́джым |
мядзве́джай мядзве́джаю |
мядзве́джым |
мядзве́джымі |
| М. |
мядзве́джым |
мядзве́джай |
мядзве́джым |
мядзве́джых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
по-медве́жьи нареч. па-мядзве́джаму, па-мядзве́джы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зале́зці, ‑лезу, ‑лезеш, ‑лезе; пр. залез, ‑ла; заг. залезь; зак.
1. Забрацца на што‑н., за што‑н., у што‑н., пад што‑н. Залезці на дрэва. Залезці за стол. Залезці ў кабіну. Залезці пад коўдру. □ Канькоў залез у траншэю, добра агледзеў яе. Асіпенка. // Разм. Увайсці, заглыбіцца ў што‑н. Залезці ў ваду па калені. // перан. Далёка зайсці ў сваіх дзеяннях, гаворцы і пад. З Андрэем Пятро пачаў размову асцярожна, .. але хутка залез у такія нетры, што з іх нельга было ўжо выбрацца. Шахавец.
2. Пранікнуць, прабрацца куды‑н. употай. Тут раптам суседскія дзеці як залямантуюць пад акном: — Дзядзька, вашы цяляты ў шкоду залезлі! Якімовіч. // Разм. Пранікнуць, забрацца рукой, лапай і пад. куды‑н. Залезці ў кішэню. // перан. Незаконна ўзяць, прысвоіць сабе што‑н. чужое. — Вельмі ж па-мядзведжаму ўжо ў гэты раз Шаройка залез у калгаснае дабро. Шамякін.
3. Разм. Заняць якую‑н., звычайна даходную або высокую пасаду. — Сволач!.. У трывожныя часы, калі рэспубліцы пагражалі ворагі, небяспека, у Мінскі ваенкамат залез, а тады настаўнікам быў. Нікановіч.
4. Забрацца за мяжу чаго‑н. Невядома праз што пасварыўся.. [Язэп] са сваім братам, які жыў па суседству; можа, той пераараў калі яго мяжу ці залез касой у Язэпаву траву. Шахавец.
•••
Залезці (улезці) у даўгі (у доўг) — многа напазычаць.
Залезці (улезці) у душу — а) увайсці, уцерціся ў чыё‑н. давер’е; б) шляхам надакучлівых распытванняў пранікнуць у асабістае, інтымнае жыццё каго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)