Мэтра 1 ’метр’ (брасл., Сл. ПЗБ), ’дровы, складзеныя так, каб усе вымярэнні мелі 100 см’, ’цэнтнер’ (Сцяц.). Як навуковы тэрмін з II пал. XIX ст. Паводле аналогіі да лі́тра ’літр’, якое, аднак, узыходзіць яшчэ да с.-лац. мовы (litra). Да метр (гл.).
Мэтра 2 ’землямер’ (Бес.). Да метр (гл.). Перанос значэння з nomen instrumentis на nomen agentis.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мэ́тр
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
мэ́тр |
мэ́тры |
| Р. |
мэ́тра |
мэ́траў |
| Д. |
мэ́тру |
мэ́трам |
| В. |
мэ́тра |
мэ́траў |
| Т. |
мэ́трам |
мэ́трамі |
| М. |
мэ́тру |
мэ́трах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
метрIII (учитель) мэтр, род. мэ́тра м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Матаровы 1 ’даўжынёй у 1 метр’ (віл., Жыв. сл.). Да мэтра 1 ’адзін кубічны метр дроў’.
Матаровы 2 ’хуткі, рухавы’ (ваўк., Сцяшк. Сл.). З польск. motorowy < motor, матор (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Метр, ме́тар, ме́тра, мэтар, мэтр, мэтра ’адзінка даўжыні, роўная 100 см, ёмістасці, роўная 100 кг, аб’ёму, роўная 1 м³’, ’вымяральная лінейка даўжынёй у 1 м’ (ТСБМ, Сцяц., Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТС, Мат. Гом., Ян.; свісл., Шатал.; Сл. Брэс.; кам., Хрэст. дыял.). З рус. метр і польск. metr, якія з франц. mètre < лац. metrum < ст.-грэч. μέτρον ’мера’ (Фасмер, 2, 611).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
імяні́ны, ‑нін; адз. няма.
У католікаў і праваслаўных — асабістае штогадовае свята каго‑н., якое выпадае на той дзень, калі царква адзначае памяць аднайменнага святога. Ёсель хоць і быў непісьменны, але вёў строгі рэестр імянін і ўсіх сямейных свят у Панямонні. Колас. Сваю любоў і глыбокую пашану да мэтра, настаўніка і дэкана студэнты праявілі на ўсю паўнату маладых сэрцаў, калі адзначалі імяніны прафесара Ф. Рушчыца. Ліс. // Разм. Дзень нараджэння. У мяне, дарэчы, імяніны: Заўтра стукне роўна... дваццаць год! Гілевіч. // Святкаванне, бяседа з гэтай нагоды, у гонар гэтага дня. Справіць імяніны. Запрасіць на імяніны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)