Мэтра1 ’метр’ (брасл., Сл. ПЗБ), ’дровы, складзеныя так, каб усе вымярэнні мелі 100 см’, ’цэнтнер’ (Сцяц.). Як навуковы тэрмін з II пал. XIX ст. Паводле аналогіі да лі́тра ’літр’, якое, аднак, узыходзіць яшчэ да с.-лац. мовы (litra). Да метр (гл.).
Мэтра2 ’землямер’ (Бес.). Да метр (гл.). Перанос значэння з nomen instrumentis на nomen agentis.
Метр, ме́тар, ме́тра, мэтар, мэтр, мэтра ’адзінка даўжыні, роўная 100 см, ёмістасці, роўная 100 кг, аб’ёму, роўная 1 м³’, ’вымяральная лінейка даўжынёй у 1 м’ (ТСБМ, Сцяц., Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТС, Мат. Гом., Ян.; свісл., Шатал.; Сл. Брэс.; кам., Хрэст. дыял.). З рус.метр і польск.metr, якія з франц.mètre < лац.metrum < ст.-грэч.μέτρον ’мера’ (Фасмер, 2, 611).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
імяні́ны, ‑нін; адз.няма.
У католікаў і праваслаўных — асабістае штогадовае свята каго‑н., якое выпадае на той дзень, калі царква адзначае памяць аднайменнага святога. Ёсель хоць і быў непісьменны, але вёў строгі рэестр імянін і ўсіх сямейных свят у Панямонні.Колас.Сваю любоў і глыбокую пашану да мэтра, настаўніка і дэкана студэнты праявілі на ўсю паўнату маладых сэрцаў, калі адзначалі імяніны прафесара Ф. Рушчыца.Ліс.//Разм. Дзень нараджэння. У мяне, дарэчы, імяніны: Заўтра стукне роўна... дваццаць год!Гілевіч.// Святкаванне, бяседа з гэтай нагоды, у гонар гэтага дня. Справіць імяніны. Запрасіць на імяніны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)