мы́с

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мы́с мы́сы
Р. мы́са мы́саў
Д. мы́су мы́сам
В. мы́с мы́сы
Т. мы́сам мы́самі
М. мы́се мы́сах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мыс, -а, М мы́се, мн. -ы, -аў, м.

Частка сушы, якая выдаецца ў мора, возера.

|| памянш. мысо́к, -ска́, мн. -скі́, -ско́ў, м. (разм.).

|| прым. мы́савы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мыс м., геогр. мыс

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мыс мыс, род. мы́са м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мыс, ‑а, М мысе, м.

Частка сушы, якая вострым вуглом выходзіць у мора, возера, раку. Вось толькі мые скалісты абагнуць, Прайсці між рыфаў асцярожна І можна Ветразі згарнуць, І якар кідаць можна! Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мыс, мы́сік, мысок ’вострая частка сушы, якая выходзіць у мора, возера, раку’ (ТСБМ), ’вугал, насок, край’ (Гарэц., Нас., Бяльк.), ’нос лодкі’, ’лязо нажа’ (Касп.), мы́сікі ’канцы завязанай хусткі’ (стаўбц.). Рус. мыс, мысок, мысочек, мысикмыс’, ’выступ, вугал прадмета’, ’узвышша з вельмі крутымі схіламі’, ’край лесу’, ’адгор’е’, ’востраў’, ’галава рыбы’, ’грудзі каровы’. Бел.-рус. ізалекса (Вярэніч, Бел.-рус. ізал., 27). Прасл. mysъ генетычна звязана з мыса ’морда’, ’рыла’ (як, напрыклад, kopъkopa і інш. пары, гл. аб гэтым Ільінскі, AfslPh, 29, 162 і наст.). Параўн. адпаведнікі мыса ў іншых слав. мовах: чэш. mys < рус. мыс, славац. mys з чэш.; чэш. cip і польск. cypel з с.-в.-ням. zipf (суч. ням. Zipfel ’носік, насок’), балг. нос, серб.-харв. р̑т, славен. ŕt, макед. ’рт (што фармальна адпавядае бел. рот).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Колгу́ев мыс Калгу́еў мыс.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

До́брой Наде́жды Мыс До́брай Надзе́і мыс.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мыс До́брой Наде́жды Мыс До́брай Надзе́і.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мы́са і мы́за, -ы, мн. -ы, мыс і мыз, ж.

Тое, што і морда (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)