мы́ліца, -ы, мн. -ы, -ліц, ж.
Спецыяльная палка з папярочынамі ўверсе і пасярэдзіне, на якую апіраецца хворы на ногі.
Асцярожна крочыў на мыліцах салдат.
|| прым. мы́лічны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мы́ліца
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
мы́ліца |
мы́ліцы |
| Р. |
мы́ліцы |
мы́ліц |
| Д. |
мы́ліцы |
мы́ліцам |
| В. |
мы́ліцу |
мы́ліцы |
| Т. |
мы́ліцай мы́ліцаю |
мы́ліцамі |
| М. |
мы́ліцы |
мы́ліцах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
мы́ліца ж.
1. косты́ль м.;
2. разг. (протез) деревя́шка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мы́ліца, ‑ы, ж.
Палка з папярочынамі ўверсе і ў сярэдняй частцы, на якую апіраецца рукою бязногі або з хворай нагою чалавек. Стаяла двое калек-салдат — адзін на двух мыліцах, другі — на драўлянай назе. Гартны. Малады яшчэ хлопец у армейскай форме, у фуражцы з зоркай, з-пад якой бялеў кучаравы чуб, крочыў на мыліцах, асцярожна перастаўляючы правую нагу. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мы́ліца, мы́лічка ’кастыль’ (ТСБМ, Шат.), ’ручка ў сошцы’ (Сержп. Земл.; КЭС, лаг.), мядз. ’ручка на кассі’ (Шатал.), ’планка на дзяржанні лапаты’ (іўеў., Сл. ПЗБ), кобр. мэлыця ’правая ручка сахі’ (Выг. дыс.), мы́льніца ’ручка касы’ (віц.; любан., ветк., ДАБМ, к. 260; паўн.-усх., КЭС; сен., Сл. Эп.-Шып.; Касп.), ’левая ручка касы’ (Смул.), му́льніца ’ручка касы’ (Касп.; віц., арш., ветк., ДАБМ, к. 260). Укр. ми́лиця ’кастыль, драўляная нага’, рус. паўн. мы́лица, мыли́ца ’ручка вясла’, арханг. ’планка на дзяржанні кармавога вясла’, польск. маз. namulnica, mulica, хэлмск. melnỳcia ’ручка сахі’. Да му́ляць, наму́ляць ’націраць, рабіць ранкі’ (гл.); параўн. палес. шму́лятэ ’церці па паверхні’, а таксама балг. шмуля ’рваць фрукты з дрэва разам з галінкамі, матлашыць’. Да форм з мы‑ параўн. бел. смыле́ць ’балець, пячы ад раздражнення скуры, ран’. Цалкам магчыма, што некаторыя ўсх.-слав. формы ўзыходзяць да эст. mõla, карэльск. mela, фін. mela ’кармавое вясло’ (Фасмер, 3, 23–4).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мыліца; куля (абл.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
касты́ль, -я́, мн. -і́, -ёў, м. (спец.).
1. Апора для чалавека без ног або з хворымі нагамі; мыліца.
2. Металічны шпень, які забіваецца ў шпалу для прымацавання да яе рэйкі.
|| прым. касты́льны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
косты́ль м.
1. (для хромых) мы́ліца, -цы ж.;
2. техн. касты́ль, -ля́ м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Ко́стур ’мыліца’ (Ян.). Укр. костур, рус. костур ’тс’, балг. костур ’шкілет, ножык’, серб.-харв. костура ’кішэнны ножык, брытва’, костур ’шкілет’, славен. kostura ’складаны нож’, польск. kostur ’касцяная палка, мыліца’, чэш. kostur ’дубінка’, славац. kostur ’нож’. Да назваў вырабаў з косці або з дрэва і косці. Прасл. kostur з kostь пры дапамозе суфікса игъ (гл. SP, 2, 26). Параўн. Трубачоў, Эт. сл., 11, 165–166.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́ля 1 ’куля’ (ТСБМ). Укр. куля, рус. куля ’тс’. Запазычана з польск. kula ’тс’ (< с.-в.-ням. kule ’шар, куля’) (Фасмер, 2, 413).
Ку́ля 2 ’мыліца’ (Сцяц.). Запазычанне з літ. kulě ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)