муці́ць, мучу́, му́ціш, му́ціць; незак.

1. што. Рабіць мутным.

М. ваду.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан., каго-што. Не даваць спакою, трывожыць.

Душу муціць неспакой.

3. пераважна безас., каго-што. Быць у стане млосці.

Яго муціла ад лякарства.

|| зак. замуці́ць, -мучу́, -му́ціш, -му́ціць; -му́чаны (да 1 знач.) і памуці́ць, -мучу́, -му́ціш, -му́ціць; -му́чаны (да 1 знач.).

Ён вады не замуціць нікому (перан.: пра вельмі сціплага, ціхага чалавека).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

муці́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. мучу́ му́цім
2-я ас. му́ціш му́ціце
3-я ас. му́ціць му́цяць
Прошлы час
м. муці́ў муці́лі
ж. муці́ла
н. муці́ла
Загадны лад
2-я ас. муці́ муці́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час му́цячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

муці́ць несов., в разн. знач. мути́ть;

м. ваду́ — мути́ть во́ду

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

муці́ць, мучу, муціш, муціць; незак., каго-што.

1. Рабіць мутным (у 1 знач.), каламуціць. Мільгалі лускою шчупакі. Здавалася часам, што гэта яны муцілі халодную паводкавую ваду. Пестрак.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Не даваць спакою, непакоіць, трывожыць. Увечары зноў за сцяною гучала песня, зноў муціў мяне непазбыўны сум. Дуброўскі. І душу муціць неспакой, А кожны грук і др[ы]гаценне У сэрцы болем аддаюць. Колас.

3. пераважна безас. Цягнуць на рвоту, быць у стане млосці. Яго муціла ад курэння. □ Назаўтра мяне так муціў голад, што я не ведаў, дзе мне дзецца. Сачанка.

•••

Муціць ваду — тое, што і каламуціць ваду (гл. каламуціць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Муці́ць, муці́ці, муці́цца, мутэ́тэ, муты́ты, муті́ті ’рабіцца мутным, каламуціцца’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Сл. ПЗБ, Ян.), ’паласкаць адзенне’ (віл., Сл. ПЗБ), ’не даваць спакою, трывожыць’, ’разводзіць плёткі’, ’узбураць, каламуціць’, ’хлусіць, падманваць’, ’цягнуць на рвоту, быць у стане млосці’, ’хварэць на жывот (пра парасят, калі іх аднімуць ад маткі)’ (ТСБМ, Нас., Бес., Выг. дыс., Сл. бел. фраз.; пруж., Бел. хр. дыял.; палес., З нар. сл., Нар. лекс., Сл. Брэс., Шатал., Сл. ПЗБ, ТС). Укр. мути́ти, рус. мути́ть, польск. mącić, н.-луж. muśis, в.-луж. mucić, чэш. moutiti, ст.-чэш. mútiti, славац. mútiť, славен. motíti, серб.-харв. му́тити, макед. мати, балг. мътя, ст.-слав. мѫтити. Прасл. mǫtiti — ітэратыў да męsti ’збіваць з панталыку’ > мяце́ж (гл.) — роднасны да ст.-інд. manthayati, mā̆thayati ’трасе, перашкаджае’, mathnā́ti, mánthati, máthati, авест. mant‑ ’мяшае, боўтае; сукае, круціць’, ст.-ісл. modull ’тачыла’, а таксама (з іншай ступенню вакалізму) літ. mentùris, mentùrė ’калатоўка’ (Міклашыч, 189; Бернекер, 2, 44; Траўтман, 181; Фасмер, 3, 18; Махэк₂, 355; Бязлай, 2, 197).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каламу́ціць, -му́чу, -му́ціш, -му́ціць; незак., што.

1. Муціць, рабіць каламутным.

К. ваду.

2. перан. Выклікаць неспакой, баламуціць, уносіць беспарадак.

|| зак. закаламу́ціць, -му́чу, -му́ціш, -му́ціць; -му́чаны (да 1 знач.), скаламу́ціць, -му́чу, -му́ціш, -му́ціць; -му́чаны, ускаламу́ціць, -му́чу, -му́ціш, -му́ціць; -му́чаны і пакаламу́ціць, -му́чу, -му́ціш, -му́ціць; -му́чаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

памуці́ць гл. муціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замуці́ць гл. муціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

баламу́ціць, -му́чу, -му́ціш, -му́ціць; незак., каго-што (разм.).

1. Выклікаць неспакой сярод каго-н., уносіць разлад, неразбярыху.

Б. народ.

2. Спакушаць, зачароўваць.

Ах, дзяўчаты, хопіць вам б. хлопца!

Баламуціць светам (разм., неадабр.) — выклікаць непакой, нездавальненне.

|| зак. узбаламу́ціць, -му́чу, -му́ціш, -му́ціць; -му́чаны і забаламу́ціць, -му́чу, -му́ціш, -му́ціць; -му́чаны (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перамуці́ць, ‑мучу, ‑муціш, ‑муціць; зак., што.

Зрабіць вельмі мутным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)