мухамо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Атрутны грыб з чырвонай або жоўтай шапкай у белыя крапінкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мухамо́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мухамо́р мухамо́ры
Р. мухамо́ра мухамо́раў
Д. мухамо́ру мухамо́рам
В. мухамо́р мухамо́ры
Т. мухамо́рам мухамо́рамі
М. мухамо́ры мухамо́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мухамо́р м. мухомо́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мухамо́р, ‑а, м.

Ядавіты грыб з чырвонай або жоўтай шапкай у белыя крапіны. Пад высокай старой вярбой разраслася пышная сям’я мухамораў. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мухамор, мухомо́р, мухамо́ра, мохомо́ра, мухомо́ра ’ядавіты грыб, Amanita muscaria’ (ТСБМ, Маш., Касп., Бес., Янк. 1, Бяльк., Шат., ТС). Укр., рус. мухомор, польск. muchomór, muchomorka, чэш. muchomůrka, славац. muchomôrka, muchomúrka, muchomorka, серб.-харв. мухо̀мора. Прасл. muchomorъ. Да му́ха і мары́ць (гл.). Аналагічна славац. muchotravka (< tráviť ’атручваць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мухомо́р мухамо́р, -ра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расхвалі́цца, ‑хвалюся, ‑хвалішся, ‑хваліцца; зак.

Разм. Пачаць празмерна хваліцца. На ўвесь зялёны бор Расхваліўся Мухамор, Што пад шапкай — маку цвет — Ён дзяцюк на цэлы свет. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падфутбо́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

Разм. Падбіць, падкінуць нагою. Падфутболіць мяч. □ — Мухамор, не баравік, ён не пойдзе ў залік! — падфутболіў маленькага круглага мухамора Васіль. Скрыпка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Му́харанкамухамор’ (івац., Нар. сл., Жыв. сл.), лун. му́хорана (Шатал.). Да му́ха і ра́ніць (гл.): калісьці была распаўсюджана думка, што мухаморам можна вынішчваць мух; яго рэзалі ў малако і «атручвалі» мух. Сюды ж брэсц. муха́рка, мухаронка ’тс’ (Сл. Брэс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Танцюры́стка ’танцорка’ (Мат. Гом.), танцюрі́ст ’танцор’ (кам., ЖНС). Параўн. укр. танцю́ристка, танцюри́ст ’хто добра танцуе’, што паводле ЕСУМ (5, 516), вытворныя ад танцю́ра ’тс’, адкуль і назва грыбоў танцю́ркамухамор’, што адлюстроўвае іх знешні выгляд (на доўгай тонкай ножцы), параўн. папярэднія словы, гл. Арэальныя ўтварэнні, звязаныя з украінскай мовай, паколькі для беларускай мовы ўтварэнні на ‑ура (‑юра) і -іст (‑ыст) для характарыстыкі асоб нехарактэрны, параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 70; Саевіч, Derywacja, 401, 409.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)