мута́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мута́цыя мута́цыі
Р. мута́цыі мута́цый
Д. мута́цыі мута́цыям
В. мута́цыю мута́цыі
Т. мута́цыяй
мута́цыяю
мута́цыямі
М. мута́цыі мута́цыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мутацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мутацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мута́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Спец. Асобіна жывёлін або раслін, якая ўзнікае ў выніку мутацыі (у 2 знач.).

[Ад лац. mutans ад mutare — мяняць, змяняць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мута́нтны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мутанта, які ўтварыўся ў выніку мутацыі. Мутантныя клеткі. Мутантныя гатункі пшаніцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)