муры́нка
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
муры́нка |
муры́нкі |
| Р. |
муры́нкі |
муры́нак |
| Д. |
муры́нцы |
муры́нкам |
| В. |
муры́нку |
муры́нак |
| Т. |
муры́нкай муры́нкаю |
муры́нкамі |
| М. |
муры́нцы |
муры́нках |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Му́рын ’негр, арап’, ’чорны, смуглы’ (Грыг., ТСБМ, Нас., Шат., Сцяц.), муры́нка ’загарэлая, цёмная жанчына’ (Нас.), ст.-бел. муринъ ’негр’ (XV ст.) запазычана са ст.-польск. murzyn, якое са ст.-в.-ням. môr ’маўр’ < лац. maurus ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 126; Кюнэ, Poln., 79; Міклашыч, 204; Фасмер, 3, 13). Лексема муры́нка была ўтворана паводле польск. murzynka ’негрыцянка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)