муры́жыць
‘церці, няўмела вастрыць што-небудзь; сварыцца на каго-небудзь; мучыць каго-небудзь, тузаючы, торгаючы’
дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
муры́жу |
муры́жым |
| 2-я ас. |
муры́жыш |
муры́жыце |
| 3-я ас. |
муры́жыць |
муры́жаць |
| Прошлы час |
| м. |
муры́жыў |
муры́жылі |
| ж. |
муры́жыла |
| н. |
муры́жыла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
муры́ж |
муры́жце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
муры́жачы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Муры́жыць ’церці’, ’няўмела вастрыць’, ’сварыцца, грызці’ (Юрч.), ’цягаць туды-сюды’ (Бяльк.). Рус. пенз., ленінгр. муры́жить ’нудна лаяць’, муры́сать ’мучыць, тузаючы, торгаючы’, варон. мура́жить ’лаяць’, кастр. мурзова́ть ’даводзіць каго-небудзь гульнёй да стомы’, перм. мурлы́жить ’здзекавацца’. Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смуры́жыць ‘вадзіць па чым-небудзь; паціраць, церці’ (ТСБМ, Нік. Очерки, Бяльк.), ‘шаркаць нагамі пры хадзьбе’ (Сцяшк. Сл.), ‘змякчаць вяроўку трэннем’ (Юрч.), смура́жыць ‘тс’ (Бяльк.). Гл. мурыжыць, няяснага паходжання; магчыма, да муругі ‘рыжы (гл.), параўн. балг. му́ргав ‘смуглы’, рус. сму́рый ‘цёмна-шэры’, што можа быць звязана з смуніць (гл.). Фасмер (3, 693) рус. смурыгать ‘церці, часаць’ следам за Праабражэнскім (2, 338) разглядае як ітэратыў да сморгать (гл. сморгаць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)