муро́г, -рагу́, м.

1. Сухадольная сакавітая трава высокай кармавой якасці.

Авечкі прагна шчыпалі м.

2. Сена з такой травы.

Духмяны м.

|| прым. муро́жны, -ая, -ае.

М. пах мядункі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

муро́г

‘трава’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. муро́г
Р. мурагу́
Д. мурагу́
В. муро́г
Т. мураго́м
М. мурагу́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

муро́г

‘сенажаць’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. муро́г мурагі́
Р. мурагу́ мураго́ў
Д. мурагу́ мурага́м
В. муро́г мурагі́
Т. мураго́м мурага́мі
М. мурагу́ мурага́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

муро́г, -рагу́ м.

1. (о траве) мурава́ ж.;

2. се́но ср. (суходольное)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

муро́г, ‑рагу, м.

1. Сухадольная трава высокай кармавой якасці. [Карн] пайшоў па мяжы назад, нячутна ступаючы босымі нагамі па мяккаму мурагу сцежкі. Шамякін. Выбраўшыся на грудок, [каровы] прагна прыпадаюць да смачнага роснага мурагу. Васілевіч. // Разм. Мурожная сенажаць. Налева, куды нясла сваю ваду.. [рэчка], цягнуліся даўжэразныя панскія мурагі. Гартны.

2. Сена з такой травы. Травы перастаялі. Ужо даўно тут павінны былі звінець косы, гучаць песні, расці копы свежага духмянага мурагу. Ставер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мурог1, мурога, муражы́на, муражок, маржок, мурожніца, мурожжа, мурожнае сена ’лугавое сена лепшага гатунку з невысокай мяккай травы з сухога лугу’, ’сухі луг’ (ТСБМ, Чач., Др.-Падб., Сцяшк., Нас., Шат., Касп., Бяльк., Яшк., Сл. ПЗБ, Ян., ТС, Сцяшк. Сл.; КЭС, лаг.), паўд.-усх. муру̑ог ’дзірван’ (КЭС). Укр. мурі́г, морі́г ’дзірван, мурава’, рус. мурог ’сенакос, луг, дзірван’. Балтызм. Параўн. лат. mauragas ’ястрабок валасісты, Hieracium pilosella L.’, maurinš ’мурава, лужок’ (Буга, Rinkt, 1, 468; Мюленбах-Эндзелін, 2, 569; Фасмер, 3, 13–14).

Мурог2 ’аўсяніца, Festuca L.’ (Мядзв., Гарэц., Др.-Падб., ТС, Бір. Дзярж., Касп.), мурожніца ’тс’ (маг., Кіс.), мурог, моро́г ’гладун гладкі, Herniaria glabra L.’ (лельч., стол., Бейл.), ’вострыца дзярністая, Deschampsia caespitosa P. Beauv.’ (маг., гом., Кіс.; Ян.), ’утаптанае каля дарогі месца, густа парослае драсёнам птушыным, Polygonum aviculare L. і дзяцелінай’ (Яшк.), ’маннік водны, Glyceria aquatica Wahlb.’ (Яруш.). Да мурог1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мя́тник с.-х. муро́г, род. мурагу́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

муражо́к, ‑жку, м.

Ласк. да мурог.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Муражоўка ’лугавая апенька’ (ветк., Мат. Гом.). Да мурог > муражок (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мурожка ’аблямаванне зелянінай градак, клумбаў, дарожак у садах’ (слаўг., Яшк.). Да мурог1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)