мурлы́каць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Тое, што і муркаць.

2. перан., што і без дап. Ціха мяккім голасам напяваць (разм.).

М. песню.

|| наз. мурлы́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мурлы́каць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. мурлы́каю мурлы́каем
2-я ас. мурлы́каеш мурлы́каеце
3-я ас. мурлы́кае мурлы́каюць
Прошлы час
м. мурлы́каў мурлы́калі
ж. мурлы́кала
н. мурлы́кала
Загадны лад
2-я ас. мурлы́кай мурлы́кайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час мурлы́каючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мурлы́каць несов.

1. (напевать) мурлы́кать;

2. см. му́ркаць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мурлы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і муркаць. Чулася толькі, як бразгала маці пасудай ды мурлыкаў на печы кот. Пальчэўскі.

2. перан.; што і без дап. Разм. Ціха мяккім голасам гаварыць, напяваць. Чалавек ішоў, падставіўшы твар сустрэчнаму ветру і першым промням, мурлыкаў нейкую песню і зрэдку паглядваў на гадзіннік. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мурлы́каць ’муркаць’, ’гаварыць, напяваць мяккім голасам’, (ТСБМ, Яруш.). Рус. мурлыкать, мурлычить, варон. ’неразборліва гаварыць’, кастр. ’дрэнна спяваць’, кур. ’няясна чытаць’, пск., цвяр. ’манатонна, журботна і ціха пець’. Бел.-рус. ізалекса. Гукапераймальнае (Фасмер, 3, 13). Гэтак жа Васілеўскі (Прадукт. тыпы, 79).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мурлы́кать несов.

1. му́ркаць, мурлы́каць, варката́ць;

2. перен., разг. мурлы́каць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замурлы́каць, ‑ае; зак.

Пачаць мурлыкаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мурлы́канне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. мурлыкаць; гукі такога дзеяння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памурлы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.

Мурлыкаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамурлы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. Абазвацца мурлыканнем, мурканнем. Кот прамурлыкаў.

2. Мурлыкаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)