му́рзаць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што (разм.).

Рабіць мурзатым, пэцкаць, брудзіць.

|| зак. заму́рзаць, -аю, -аеш, -ае; -аны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

му́рзаць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. му́рзаю му́рзаем
2-я ас. му́рзаеш му́рзаеце
3-я ас. му́рзае му́рзаюць
Прошлы час
м. му́рзаў му́рзалі
ж. му́рзала
н. му́рзала
Загадны лад
2-я ас. му́рзай му́рзайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час му́рзаючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

му́рзаць несов., разг. па́чкать, ма́зать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

му́рзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Разм. Рабіць мурзатым, пэцкаць, брудзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заму́рзаць гл. мурзаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мурза́ціць

‘пэцкаць, брудзіць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. мурза́чу мурза́цім
2-я ас. мурза́ціш мурза́ціце
3-я ас. мурза́ціць мурза́цяць
Прошлы час
м. мурза́ціў мурза́цілі
ж. мурза́ціла
н. мурза́ціла
Загадны лад
2-я ас. мурза́ць мурза́цьце
Дзеепрыслоўе
цяп. час мурза́цячы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Аму́рдзаны ’замурзаны, запэцканы’ (Бяльк.). Гл. мурзаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́рзацца ’зацягвацца хмаркамі (аб небе)’ (Янк. 2), мурза́ціцца ’хмарыцца’ (ганц., Сл. ПЗБ). Да мурза1, му́рзаць ’пэцкаць, чарніць, брудзіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́рза1 ’неахайны або мурзаты чалавек’ (ТСБМ, Гарэц., Нас., Чач., Растарг., Нікан., Сл. ПЗБ, ТС), ’губа’ (Нас.), мурзе́ля ’тс’, ’бруднае дзіцё’ (ТС), ’запэцканы твар’ (паўн.-усх., КЭС), клец. мурзэля ’тс’ (Нар. лекс.), міёр. мурза́ч, мурзэль, мурзэла, мурзэліна ’брудны, мурзаты’ (З нар. сл.), му́рзаць, му́рзацца ’пэцкаць твар, зубы’, ’рабіцца брудным’ (ТСБМ, Нас., Янк. 2, Шат., ТС; КЭС, лаг.). Балтызм. Параўн. літ. mùrza, лат. mur̃za ’брудны, мурзаты чалавек’, яшчэ літ. ’твар, рот’ (параўн. адпаведнае значэнне ў бел. лексемах), якія ад mùrti ’размакаць’, ’гразнуць, вязнуць’ пры дапамозе суфікса ‑z‑ (Лаўчутэ, Балтизмы, 121–122). Аналагічна ўкр. жытом. мурзатий, усх.-польск. murza, murzacz, murzać; murzaty, murzasty, ’сабака чорнай масці’, murzuwaty ’шэры конь’, mruźaty, mroźaty ’шэра-светла-карычневы конь’, рус. му́рза, мурза́, мурза́йка, мурза́ки ’твар’ (Літ., Латв. ССР).

Му́рза2 ’павідла з чарнікі і мукі’ (стол., Вешт. дыс.), ’страва з чарніц’ (ТС), мурза́ч ’страва з мукі і смятаны’ (петрык., Мат. Гом.). Укр. жытом. мурза ’павідла’. Відавочна, балтызм. Параўн. murzóti ’намазваць, мазаць’.

Мурза́ ’тытул татарскай феадальнай знаці ў XV ст.; асоба з такім тытулам’ (ТСБМ), ст.-бел. мурза, мурса, мырза ’тс’ (XV ст.) запазычаны са ст.-рус. мурза < тат. myrza < перс. mīrzā або і непасрэдна з крым.-тат. мовы (Булыка, Лекс. запазыч., 27) Жураўскі (Цюркізмы, 86) лічыць гэта слова экзатызмам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)