мурашы́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мурашы́ны мурашы́ная мурашы́нае мурашы́ныя
Р. мурашы́нага мурашы́най
мурашы́нае
мурашы́нага мурашы́ных
Д. мурашы́наму мурашы́най мурашы́наму мурашы́ным
В. мурашы́ны (неадуш.)
мурашы́нага (адуш.)
мурашы́ную мурашы́нае мурашы́ныя (неадуш.)
мурашы́ных (адуш.)
Т. мурашы́ным мурашы́най
мурашы́наю
мурашы́ным мурашы́нымі
М. мурашы́ным мурашы́най мурашы́ным мурашы́ных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мурашы́ны муравьи́ный;

м. спіртфарм. муравьи́ный спирт;

~ная кіслата́хим. муравьи́ная кислота́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мурашы́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да мурашкі, мурашак, належыць ім. Мурашыны капец. // Уласцівы мурашкам; такі, як у мурашак. Мурашыная працавітасць.

2. Які здабываецца з мурашак, лісцяў крапівы і некаторых іншых раслін і насякомых. Мурашыная кіслага.

•••

Мурашыны спірт гл. спірт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мура́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

Невялікае насякомае атрада перапончатакрылых, якое жыве вялікімі калоніямі.

Мурашкі па спіне (скуры) бегаюць (разм.) — аб адчуванні дрыжыкаў ад сцюжы, страху.

|| прым. мурашы́ны, -ая, -ае.

М. курган.

Мурашыная працавітасць (перан.: надзвычай вялікая).

Мурашыная кіслата — метанавая кіслата, якая ўтрымліваецца ў ігліцы, крапіве, едкіх выдзяленнях мурашак і пчол, выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы.

Мурашыны спірт — спіртавы раствор мурашынай кіслаты, ужыв. ў медыцыне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

муравьи́ный мурашы́ны;

муравьи́ный спирт фарм. мурашы́ны спірт;

муравьи́ная кислота́ хим. мурашы́ная кіслата́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мура́шка ’насякомае з атрада перапончатакрылых, Formicidae’ (ТСБМ, Гарэц., Мядзв., Зн., Яруш., Сцяшк., Нас., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), мура́ш ’тс’ (ТСБМ, Нар. Гом.), мура́шкі ’месца, дзе многа мурашыных купін’ (Янк.), мура́шка‑пумпа́шка ’божая кароўка’, рус. арханг. мура́шмурашыны цар’, ярасл. мураша́ ’усялякія дробныя кузуркі’, томск. мурашек ’мурашка’, кіргізск. мура́шка — аб нечым бурым, рыжым; польск. muraszka, muraśka ’мурашкі’ пашырыліся аж на Мазуры з бел. моўнай тэрыторыі (Зданцэвіч, Бел.-польск. ізал., 39). Утворана ад му́раха (гл.) пры дапамозе памяншальнага суфікса ‑ьk‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

левI зоол. леў, род. ільва́, (после гласных) льва, мн. ільвы́, (после гласных) львы, -во́ў м.;

морско́й лев зоол. марскі́ леў;

муравьи́ный лев зоол. мурашы́ны леў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спірт, ‑у, М ‑рце; мн. спірты, ‑оў; м.

1. толькі адз. Гаручая, з высокім працэнтам алкаголю вадкасць, якая атрымліваецца перагонкай некаторых прадуктаў, што змяшчаюць у сабе крухмал і цукар. Бацюня расклаў інструмент, выцер спіртам рукі і пінцэт і агледзеў рану. Мележ. // Адзін з відаў такой вадкасці, які ўжываецца як алкагольны напітак. У часе вячэры любіў [Гендарсан] прапусціць кілішак спірту, заесці смачнай кілбасой, паслухаць грамафон. Чарнышэвіч.

2. Арганічнае злучэнне, вуглевадарод, у якім атам вадароду замешчаны водным астаткам. Метылавы спірт. Этылавы спірт. // Лятучае рэчыва, якое ўжываецца ў медыцыне і тэхніцы. Камфорны спірт. Борны спірт.

•••

Вінны спірт — бясколерная вадкасць, якая атрымліваецца пры браджэнні вугляводаў; этылавы спірт.

Дэнатурацыя спірту гл. дэнатурацыя.

Мурашыны спірт — сумесь вады, мурашынай кіслаты і спірту (выкарыстоўваецца ў медыцыне).

Нашатырны спірт — водны раствор аміяку, празрыстая, бясколерная вадкасць з вострым пахам (выкарыстоўваецца ў медыцыне).

Саліцылавы спірт — спіртавы раствор саліцылавай кіслаты, які выкарыстоўваецца як антысептычны сродак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)