мура́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.
Невялікае насякомае атрада перапончатакрылых, якое жыве вялікімі калоніямі.
◊
Мурашкі па спіне (скуры) бегаюць (разм.) — аб адчуванні дрыжыкаў ад сцюжы, страху.
|| прым. мурашы́ны, -ая, -ае.
М. курган.
Мурашыная працавітасць (перан.: надзвычай вялікая).
○
Мурашыная кіслата — метанавая кіслата, якая ўтрымліваецца ў ігліцы, крапіве, едкіх выдзяленнях мурашак і пчол, выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы.
Мурашыны спірт — спіртавы раствор мурашынай кіслаты, ужыв. ў медыцыне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мурашы́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да мурашкі, мурашак, належыць ім. Мурашыны капец. // Уласцівы мурашкам; такі, як у мурашак. Мурашыная працавітасць.
2. Які здабываецца з мурашак, лісцяў крапівы і некаторых іншых раслін і насякомых. Мурашыная кіслага.
•••
Мурашыны спірт гл. спірт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мурашы́ны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
мурашы́ны |
мурашы́ная |
мурашы́нае |
мурашы́ныя |
| Р. |
мурашы́нага |
мурашы́най мурашы́нае |
мурашы́нага |
мурашы́ных |
| Д. |
мурашы́наму |
мурашы́най |
мурашы́наму |
мурашы́ным |
| В. |
мурашы́ны (неадуш.) мурашы́нага (адуш.) |
мурашы́ную |
мурашы́нае |
мурашы́ныя (неадуш.) мурашы́ных (адуш.) |
| Т. |
мурашы́ным |
мурашы́най мурашы́наю |
мурашы́ным |
мурашы́нымі |
| М. |
мурашы́ным |
мурашы́най |
мурашы́ным |
мурашы́ных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
муравьи́ный мурашы́ны;
муравьи́ный спирт фарм. мурашы́ны спірт;
муравьи́ная кислота́ хим. мурашы́ная кіслата́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)