Мульта́нка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Мульта́нка
Р. Мульта́нкі
Д. Мульта́нцы
В. Мульта́нку
Т. Мульта́нкай
Мульта́нкаю
М. Мульта́нцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мульта́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мульта́нка мульта́нкі
Р. мульта́нкі мульта́нак
Д. мульта́нцы мульта́нкам
В. мульта́нку мульта́нкі
Т. мульта́нкай
мульта́нкаю
мульта́нкамі
М. мульта́нцы мульта́нках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Мульта́н, мульта́нка ’гатунак тытуню’ (ТСБМ, Нас.; маладз., Янк. Мат.), драг. му́льтан ’тс’ (Лучыц-Федарэц). З польск. multan ’тс’, якое ад назвы Валахіі — Multany. Адсюль і ст.-польск. multan, з якога ст.-бел. мультанъ, мултанъ (XVI ст.) ’кароткі двухбаковавостры меч’ (Булыка, Лекс. запазыч., 70), ’від шаблі’ (Жураўскі, Тюркизмы, 84).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мульт, му́льта, му́льтан, мульта́н, мульты́н ’баваўняная тонкая варсістая тканіна’ (ТСБМ, Гарэц., Мядзв., Яруш., Касп., Бяльк., Мат. Гом., Шатал., Сл. ПЗБ, Мат. Маг.; томск., КЭС), мультаноўка ’хустка ў кветкі’ (слонім., Сцяшк. Сл.), ’кофта з мультану’ (Жд. 1), мульта́нка ’баваўняная коўдра’ (Нас.), мультоўка, мультаноўка ’фабрычная тканіна’ (маг., Бел. нар. адзенне). З польск. multan ’вельмі тонкая шарсцяная тканіна’, якое з франц. molleton ’тс’ < mollet ’мяккі, пяшчотны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)