му́дра
прыслоўе, утворана ад прыметніка
| станоўч. |
выш. |
найвыш. |
| му́дра |
мудрэ́й |
наймудрэ́й |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
му́дра нареч.
1. му́дро;
2. разг. сло́жно, хитро́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дзяржа́ўны, -ая, -ае.
1. гл. дзяржава.
2. Здольны мысліць і дзейнічаць шырока і мудра, у маштабах усёй дзяржавы.
Д. дзеяч.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
му́дро нареч. му́дра; (умно) разу́мна.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
разга́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да разгадаць.
2. Разм. Раздумваць, разважаць. — Нейкі тут далёкі ход задуманы, хлопцы, — мудра разгадваў Дзям’ян. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
храм, ‑а, м.
1. Збудаванне, прызначанае для адпраўлення набажэнства і рэлігійных абрадаў. Мусіць, з такім самым пачуццём тысячагоддзі назад у якім-небудзь першабытным храме людзі прыступалі да здабывання свяшчэннага агню. Маўр. Захаваліся руіны рымскіх храмаў, палацаў, тэатраў, трыумфальных арак, лазняў. В. Вольскі.
2. перан. Месца, якое выклікае павагу, святое для каго‑н. У хуткім часе БДТ‑1 стаў храмам мастацтва, святыняй роднага слова. Ліс. Бачу цябе [Пуліхава] ў Піцеры, ва універсітэце. Вось яны сцены храма навукі, пра які ты марыў! Мехаў. А душа мая і думкі — там, Дзе шахцёры-салякопы Мудра Пад зямлёй узводзяць працы храм, Увесь з мазаікі і перламутру. Аўрамчык. // перан. Пра сферу высокіх духоўных каштоўнасцей. А невядомы Ікс. Спрабуе — хі-хі! — у храм паэзіі зайсці ў лапцях, Складае вершы на мужыцкі лад. Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)